Горсць пшанiцы

Піліп стары у грамадзе

Старшыною быў з паўвека.

Чы у працы, чы у радзе

Няма як ён чалавека.

Шчыры, добры і разумны,

Гаспадар пры том надзіва,

Вёў найлепей сход наш шумны,

Судзіў, радзіў справядліва.

На ўсю воласць гаспадары

Гутарылі так часамi;

«Дай Бог, каб наш доўга стары

Старшыною быў над намі!»

Толькі Піліп ўсё матае

Сваей сівой галавою:

"Не змагу я, Бог то знае,

Быць вам, дзеткі, старшыною.

Летак многа мне на карку,

Сталі сілы, як дзіцяці,

Цяжка весці гаспадарку

I грамадскі справы знаці.

Прыйшла старасць, горб на плечы

Ад вялікай сеў натугі;

Пара, дзеткі, леч на печы,

Самі сабе радзьце, другі!»

Прайшоў гоман па ўсім людзе,

I не вымыслім нічога,

Як яно уперад будзе

Без Піліпа, без старога?..

Крыкі, сваркі былі многі,

От — прыйшлі мы вёскай ўсею,

Пакланілісь яму ў ногі,

Ды і кажам: «Дабрадзею!

Не кідай нас сіратамі!

Які пень, така галіна:

Як не можаш правіць намі,

ТЬ, будзь ласкаў, дай нам сына!»

«А каторага?» — «Не знаем.

Ты сам дзетак пазнаў боле,

Каго, старым абычаем,

Па сваей нам радзіш воле?»

«За чэсць дзякуй, гаспадары,

I за ласку, і за веру!..

Сыны мае — не няздары,

Знаюць праўду, знающ, меру

Але, Богам і сумленнем,

Хто ж іх знае, што за людзі.

Мы над новым пакаленнем,

Шчыра кажучы,— не суддзі.

Трудна сказаць дзядам унуку:

Выбірай дарогу гэту!..

От, сынкоў я на навуку

Усіх трох путчу па свету:

Няхай свет пабачуць ясны,

Што там права, што там крыва,

Каб свой кут радзімы, ўласны

Распазналі справядліва.


1 2 3