Горсць пшанiцы

Брэшаш,— кажа,— ты, сыночак,

Не быць табе старшиною!»

Прыйшоў Грыгор. Абнімае

Бацьку матку, сестры, браты,

3 кім нацсшыцца — не знае,

Гдзе прыткнуцца сярэдзь хаты.

«Пекна,— кажа,— Украіна:

Там цяплее свеціць сонца,

Як кінь вокам — ўсс раўніна,

Стэп на ўсёй залёг старонцы.

Харашо, адначэ — нуды

Па раднои зямліцы натай.

Нашу веску сніў я ўсюды

3 ляском, з рэчкай, з полем, з пашай!

Адно, што там завістна — глеба!

Як той вугаль, ўсюды чорна!

Божа мілы, што там хлеба!

Ураджай які там спорны!

Сівы волы шасцярнёю

Аручы, валочаць плугі,

Ну, і родзіць! — Там парою

Ўсе калосся, як бы пуп.

Я прывёз, дасць Бог, не дарам

Цэлы мех адтуль пшаніцы;

Дам па горсці гаспадарам,

Можа, з нашай Бог зямліцы

Нас надзеліць ураджаем,

Як на гэтай Украіне?!»

Піліп сказаў: «Цяпер знаем:

Старшиною будзеш, сыне!

3 дурня — глупая навіна,

Шчырай праўды ані знаку.

Каму світка славяніна

Не прыходзіцца да смаку,

Хто наш звычай чы ігрышча

На пасмешышча падыме,

Што ж з яго край родны зышча?!

Што ж з пустой каліты выне?!

А хто сэрцам, душой рады,

Да сваіх прыльнуцца скоры,

Той нам брат! Будзь над грамадай

Старшыною ты, Грыгоры!»


1 2 3