Горсць пшанiцы

А як звернуцца у хату,

Мы увідзім той парою,

Быць катораму з іх брату

Над грамадай старшыною».

«Добра!» — кажам.

Пайшлі скора Андрэй з Янкам на віціну,

А найменшага Грыгора

Паслаў Піліп ў Украшу.

От Андрэй прыйшоў у хату,

Не пазналі, так адзеты.

«Кепска у нас ходзяць, тату!

Злы мужыцкі звычай гэты:

Усе чорны, усе брыдкі,

Закарэлі ад работы!

Лепей кінем нашы світкі,

Нашы лапці, нашы боты,

I, як немцы з-за граніцы.

Возьмем курткі пекны, сіні!

Дзеўкі, хусткі і спадніцы

Я для вас прывёз у скрыні!»

Стары Піліп у куточку

Адно круціць галавою.

«Брэшаш,— кажа,— ты, сыночку,

Не быць та бе старшыною!»

Прыйшоў дамоў срэдні, Янка...

Папаў якраз на вяселле:

У суседа іх гулянка,

Вялік гоман і пахмелле;

Стары, малы — усе ў тане,

Аж дрыжыць старая хатка.

«Ты чаму не скажаш,

Яне?!» — «Брыдка у вас скачуць, татка!

Калі б толькі захацелі,

Навучыў бы, добра знаю,

Скакань вальцы і кадрэлі,

Як у том танцуюць краю».

Пайшоў Піліп у куточак,

Сеў і круціць галавою.


1 2 3