Ямшчык

I п'юць І гуляюць — чаму ж у забаве

Адзін ты, як вораг ў няволі?

На чарку! — закурым, садзіся на лаве,

Скажы нам прычьшу нядолі

Hi коні, ні санкі, ні красны дзяўчата

Цябе не пацешаць ні мала,

Два летка мы відзім, чы будні, чы свята,

Што ты не такх, як бывала.

«Ой, цяжка! Ой, горка! — душа мая млее,

I свет бы пакінуць не шкода,

Дай чарку! — пры чарцы мне будзе смялее...

Паслухай — якая прыгода

Прыстаў я на почту, звычайне — блазнота,

Хоць быў і сілён і ахвочы

На почце — сам знаеш — дзень цэлы работа,

Не відзіш ні свята, ні ночы.

Ад ранка да ночкі, ад ночкі да ранка

Вазіў я пакеты і паны.

Папаў залатоўку,— тады і гулянка,

I сыт, і вясёлы, і п'яны.

Звадзіў я дзяучата, друзей меў без шчоту,

Сам пісар бьіў роўны і квіта.

А коні ж — як крыкну на ніх на ахвоту,

Дзяруць мае сіўкі з капыта!

Вясёлы быў хлопец і зух у гулянні,

Казісты усякай дзяўчыне.

Паніч з табой едзе, падхопіш гдзе паню,

Двазлотка ніколі не міне.

А толькі сам шчыра любіў я дзяучыну:

Жыла тут у вёсцы, у полі,

Яе я, бывала, як еду, не міну,

Каб міма праехаць! — ніколі!

От пісар раз клікнуў яшчэ да рассвета.

Схапіўся, адзеўся, гатовы!

Завея — крый Божа! не відна, бач, света,

Марозна і север здаровы.

«Вязі аштахвету!» —

"А каб ты згарэла!» —

Буркнуў я пад носам, сярдуя,

Каня акульбачыў і скора і смела

На сіўцы па тракце сяку я.

Як жыў я, не відзеў такой, бач, мяцелі:

Не відна дарогі, ні света.

От з сіўкам дзве вёрсты мы так праляцелі,

Слуп трэці мінаем... Што гэга?!.

Хтось стогне у полі, на помач склікае:

Зблудзіўся, няйначай, ў дарозе.

Падумаў: падскочу! — хтось там прападае

Ў завеі на лютым марозе.

Каня павяртаю, а чорт мне на вуха:

«Куды ты?.. — ўсё шэпча на згубу—

Спяшы!. час нагнаўшы, пабачыш дзявуху,

Сваю пералеску і любу!»

I стала мне страшна, аж дыбам стаў волас,

Па плечах пабеглі мурашкі..

Каня зацінаю, хоць кажа мне голас,

Што гэта грэх будзе, грэх цяжкі...

От з'ездзіў, звяртаюсь.

Прыціхла і днее,

Страх некі ўсё мучыць укрыты,

Так цяжка мне стала, аж лоб мой пацее,

А грудзь — як званочак разбіты.

От конь мой спужаўся, наежыў, бач, грыву,

Храпе, падхвытае на бегу...

Глядзь! віжу ляжачу кабету няжыву

Пры самай дарозе у снегу.

Злез... бліжай падходжу... і снегу ей з карку

Палою адкінуў я груду... Пазнаў!

Моцны Божа!.. Дай чарку! дай чарк

Казаць больш нічога не буду».