Пагудка

3 песенькамі, чытацелі, нясмела прад вамі

3 добрай волі станаўлюся... Жартамі, слязамі

Складалася яно тое, што тут на паперы

Пісалася у час думкі і у добрай веры.

Чы забавы з гэтых песень хоць бы крышку будзе?..

Няхай судзяць братні людзі дый на братнім судзе.

Назбіралась вязаначка на дар маёй браці

Сярэдзь нашых палей, лясоў, сярэдзь сенажащ.

Не для зыску збіралася і не дзеля хвалы,

Так — папросту, як збіраем зелле ў дзень Купалы,

Не завадзіць па мазолі мінутка вяселля.

Я стараўся асцерагчысь паганага зелля,

А чы тэта удалося?.. чы то зелле знаю?

Чым прыгодзен дар малы братам у родным краю?..

Думкі гэты мучаць душу у вашага брата,

Калі вінен — выбачайце!..

Чым хата багата!..