Бусел

Зімка надходзіць, звіслі туманы,

I вецер круціць і свішча.

На небе — цёмных хмар караваны.

Бусел узняўся і задуманы

Паплыў павольне на ржышча.

Сеў і клякоча, падняўшы ногу,

Дый жмурыць цёмнае вока.

Пэўне, ён думку ўздумаў глыбока,

Ужо выбірацца ў дарогу.

«Добра на вырай ляцець цяплейшы,

Пабачыць дзівы ў чужбіне,

Сонца над Нілам агонь яснейшы,

I думаць думку пра край тутэйшы

На піраміды вяршыне.

А толькі„. толькі ведама Богу,

Чы смерць у дарозе абміну!..

Пабачужа Нёман і азярыну?!.

Сяду ж на купцы мурогу?!.

Я ж тут радзіўся, гдзе гэга хатка,

Шчасцд знаў дзянькі нярэдга:

Ось тут, гдзе выган і сенажатка,

Бывала, косіць касцоў грамадка,

Клякочуць жонка і дзеткі.

Добра ж тут была!..

Цяпер не знаю,

Чы не заплачу па згубе!

Чы, прыляцеушы вясной з выраю,

Гняздо застану на дубе!

Рад бы застаўся ў гэтай старонцы,

Гдзе страх не страшыць, ні гора,

А толькі болей не грэе сонца,

Дый няма корму дзеткам ні жонцы,

Снег тут пасыпле ускора».

Так пажурыўшысь думкаю шчырай,

Бусел, узняўшысь паволі,

Паплыў па небе кудысь на вырай

Шукаць і шчасця і долі.