Надта салодкiя думкi

Пакуль доля нам засвеці,

Надта ж яно міла

Думаць думкі і, як дзеці,

Пушчаць пузыр з мыла.

Верце, людзі: шчасце будзе,

Так, як пчолкам ў вуллі!..

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!..

Хоць галоўка на грудэь вісне

I апалі рукі,

Хоць нам сэрца часам сцісне

Цяжкі ланцуг мукі,

Крычу смела: «Што за дзела!»

Каб усе пачулі...

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!..

Наша доля гдзесь у яры

Чы у воўчым доле.

Гром грахоча, гшывуць хмары,

Град пабіў нам поле.

Не пужаяся! — спадзявайся...

Кукуе зязюля:

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Салодка цыбуля!

Так найлепей жыць на свеце

3 думкай гдзесь у небе,

Хоць і пусткі у калеце,

Мякіна у хлебе.

Такім шлякам ляціць птакам

Шыбка мысль, як куля:

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Салодка цыбуля!

Гані, гані думку пусту!

Будуй з леду плоты.

Трэба скіснуць на капусту

Без такой работы.

Спі! — а мары згоняць хмары,

От — абы заснулі!

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!

Ўсюды ўзыдзе збожжа колас,

Зажывем багата!

Ўсюды шчасця слыхаць голас,

Брат не крьгўдзіць брата.

Срэдзь фамады усе рады,

Добры весці чулі...

Лезь на грушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!

Той не будзе пры ахвоце

I весел, як трэба,

Хто не ўмее на балоце

Знайсці бохан хлеба,

3 адной ніткі ткаць дзве світкі,

Чатыры кашулі.

Лезь на фушку, рві пятрушку,

Пакаштуй цыбулі!