Не я пяю - народ божы...

Не я пяю — народ Божы

Даў мне ў песні лад прыгожы,

Бо на сэрцы маю путы

I з народам імі скуты.

3 ім я зліўся з добрай волі,

Чы то ўдолі, чы ўнядолі,

Чы гдзе гора абзавецца,

Як асіна, грудзь трасецца.

Чы пра радасць чую весці,

Усё ў грудзь хаваю гдзесьці.

Мне гаворыць веска, хата,

Мне гаворыць сэрца брата,

Рад збіраю, што пачую,

У фудзі сваей нашу я,

Аж, як траўка на кургане,

Яно ўзыйдзе — песняй стане.