Да З. Пшасмыцкага

Дарагi і шаноўны пане Зяноне!

«Андрэя» пастараюся апрацаваць lege artis, калі хопіць маіх сіл, і прышлю. Мяркую, што як тыповы і праўдзівы гэты твор спадабаецца вам, а вывад гэты раблю, маючы на ўвазе поспех «Паляўнічых акварэлек».

У адказ на ваш заклік шлю ў калядны нумар два вершыкі на выбар. Не ўмею я ў цесных межах 30 радкоў параіць сабе, і не падабаюцца мне гэтыя вершы. Калі што лепшага прыдумаю, адразу ж прышлю.

Не па маёй вінс вы не атрымалі адрасы, па якіх варта паслаць пробныя нумары *Zycia*. Сам я не мог бы многа падказаць, вінаватага ж увесь час прыцягваю да маральнай адказнасці і буду яму назаляць датуль, пакуль не прышле nolens volens.

3 сапраўднай прыязнасцю паціскаю вашу далонь —

Ян Неслухоўскі

Лicman[ad] 1887


1 2 3 4 5 6 7 8