Да З. Пшасмыцкага

Шаноўны і дарагі пане Зяноне!

Прабачце мне, што не адпісваў не будучи ўпэўненым. Я ужо некалькі разоў пісаў пісьмо, у якім прасіў выкрасліць мяне са снісуўдзелыіікаў але ўсё не адважваўся адаслаць, бо шкада мне было закрыць сабе дарогу. Цяпер магу з упэўненасцю адказаць, што калі здзейсніцца ўся гэта справа,— я буду ўдзельнічаць. Не перашкодай. Цяжкавата было прадбачыць, што дастану некалькі соцень рублёў шляхам спадчыны, на якую нельга было разлічваць.

Калі яшчэ ёсць час, я сабяру, прывяду ў парадак рукапісы, і праз месяц вы атрымаеце і маю долю грызмолаў і грошай. Дам вам «Віялету» і са дзве «Акварэлькі», трэба ўсё гэта яшчэ раз прафільтраваць перад друкаваннем, а тым часам і грошыкі ў мянебудуць.

Ужо два гады я нічога не пішу. Можа, цяпер разварушуся, як яўрэй на шабас, уцякаючы ва ўяўныя краіны? Бо сапраўды цяж-кія ўмовы цяпер для рыфмаплётаў, а пісаць і хаваць у папку — гэта значыць працаваць, як малпа, якая цягала на поле каменне.

Ад усяго сэрца цісну вашу далонь.

Шчыра прыязны                               

                               Ян Неслухоўскі


1 2 3 4 5 6 7 8