Да З. Пшасмыцкага

Шаноўны і дарагі пане Зяноне!

Напісаўя абразок аб падзеях 1863 г. і так задаў перцу і імбіру, што, напэўна, адбыў бы падарожжа на ўрадавы кошт, калі б мая пісаніна трапіла ў належныя рукі... Аднак я не меў бы нічога супраць, каб гэтых некалькі слоў прыязні да нашых дабрадзеяў пусціць пад вялікім сакрэтам у ход за кардонам. Шчырая праўда з'яўляецца фонам апавядання.

Як шавецкая смала, чапляюся да вас, дарагі пане Зяноне... Калі вы лічыце, што будзе бяспечна пераслаць рукапіс на Ва-вель, я прасіў бы зрабіць гэта. У такім выпадку будзьце ласкавы ўручыць яго Ал. Валіцкаму ў друкарні Анчыца. Пасылаць ад-сюль поштай, можа і слушна, можа, і няслушна, мы баімся. Аднак вы атрымалі б рэкамендацыйнае пісьмо, перапісанае праз кагосьці іншага, не з Мінска, а з іншага месца, дзе была б указаная вышэй пісаніна.

Чакаю вашага адказу. Шчыра вам адданы                                                                                          

Ян Неслухоўскi

1/12 лютого. Мінск, кн. Савіцкай

P. S. Як падабаецца «Андрэй»? Ці мелі вы ў руках «Ганку» Вярбіцкага? Што за цудоўныя па сваей прыгажосці вобразы! Якая выдатная і чыстая мова!

крыўдуйце на мяне, пане Зяноне, я перажыў цяжкія хвіліны, і марньгх колькі дзесяткаў рублёў з'яўляліся ў гэты час занадта цяжкой


1 2 3 4 5 6 7 8