Да З. Пшасмыцкага

Дарагі пане Зяноне!

Узяўшы ад Вярбіцкага ваш адрас, трывожу вас, можа, і не ў пару, бо, пэўна, работа над дактаратам займае ўвесь ваш час.

Усё думаю аб супольным выданні нашых всршаў, яно, без сумнення, з'явіцца сёння выхадам для многіх новых нашых сіл, а ў будучым — цяжка прадбачыць нават усе вынікі. Прыгладжа-ная і поўнасцю ачышчаная ад хібаў мая «Віялета* чакае сігналу. Баюся толькі, што можа наступідь вялікі гармідар паміж чыта-чамі, асабліва сярод чытачак; беручы ўвогуле, яны могуць дрэнна зразумець і пракаменціраваць мае паэтычныя прынцыпы, адсюль магчымы вынікі, якія сёння цяжка прадбачыць. Я спрабаваў чытаць «Віялету» ў коле знаёмых, і наколькі форма слу-хачоў захапляе, настолькі змест прымушае іх круціць галовамі. Зрэппы, вельмі можа быць, што на самай справе ўплыў «Віяле-ы» будзе некарысны, няхай адносна гэтага вынесуць прысуд іншыя.

На той выпадак, калі б мы з вамі ўсумніліся, пускаць «Віялету» ў свет ці не, я апрацоўваю «Андрэя», які ў новым варыянце будзе зусім зменены ў лепшы бок. Знайшоў бы таксама яшчэ многа арыгінальных рэчаў у сваім пісьмовым стале — было б толькі куды іх праштурхнуць.

3 вялікім жаданнем чакаю вашых прац аб сучаснай польскай паэзіі. Вы павінны мне, калі ласка, загадзя аблегчыць знаёмства з імі, бо хачу вашу працу выкарыстаць, з вашага дазволу, наступ-ным чынам. Перакласці з польскай на рускую мову самыя характэрныя ўрыўкі з Асныка, Канапніцкай, Вас, Вярбіцкага, Лянге і г. д. і скласці зусяго гэтага артыкул на рускай мове наступнага зместу: *Ао новай польскай паэзіі» (меркаванні аб ёй польскіх рэцэнзентаў). Прызначаю гэту працу для «Вестника Европы», часопіса заўсёды і рашуча нам прыязнага, дзе, ведаю пра гэта, з вялікай радасцю сустрэнуць і прымуць кожную такую працу, калі толькі яна будзе добрая. Аднак я не ведаю, якое ў вас мерка-ванне адносна гэтага. Мне здаецца, што трэба выкарыстоўваць і падтрымліваць у рускіх праяўленні добразычлівасці і сумлен-нейшай, чым звычайна, чалавечнасці ў дачыненні да нас, бо асабліва тут, на крэсах, жыць з імі і падтрымліваць зносіны прымушае неадольны лес. У якасці прыкладу сімпатычнага і высакароднага стаўлення супрацоўнікаў «Вес(тника] Евр[опы]» прыводжу ў маім, наколькі веру, дакладным перакладзе верш У. Салаўёва, вядомага філосафа. Калі можна, пастарайцеся, да-рагі пане Зяноне, надрукаваць яго за кардонам, бо ў Расіі аб гэтым не можа быць і мовы...

Гэты верш друкаваўся (здаецца мне) у красавіцкім сшытку «Вест[ника] Евр[опы], а можа, у сакавіцкім або ў маі.

Апрача самага важнага аргумента, што мне сумленне дазваляе і кажа супрацоўнічаць дзеля развіцця ў варожай сёння сферы памяркоўнасці і паблажлівасці, ідучы ўслед за лозунгам «За вашу і нашу свабоду!», малы і пабочны аргумент таксама сведчыць і схіляе мяне да работы, аб якой я ўспомніў вышэй. Рэдакцыя Вестн[ника] Евр[опы]» плаціць такі ганарар, які нашы часопісы плаціць не могуць; маю надзею, што зараблю крыху марньгх грошай дзеля таго, каб надрукаваць мае польскія творы, а шчыра кажучы, зусім не зайздросны цяпер, як і заўсёды, мой фінансавы рахунак Але зразумела, калі я што-небудзь вазьму да сваей працы ў вас або з іншых крыніц, то падрабязна на гэта спашлюся. I таму, калі на гэта ваша воля і ласка, можа, пішучы і друкуючы свае значныя творы, вы пасьшалі б у пісьмах на мае імя іх адбіткі ў выразках! Тым часам я пераклаў бы мноства ўрыўкаў — і ўжо гэта спакваля раблю; яны (гэта значыць пераклады) і будуць упрыгожаннем кампіляцыйнай маёй пісаніньі. Пачаў я з Асныка, імкнучыся падкрэсліць яго пазітывізм у паэзіі. Працытую вам крыху, каб вы всдалі, як выглядае муза Асныка пасля прыняцця праваслаўя. Адгадайце, адкуль я перакладаў?

Вечно поете на о дне все ноты Про горе жизни разбитой, несчастной, Про сердце, в коем жить уж нет охоты, Про меланхолию неги сладострастной.

I гэтак далей! 3 Божай дапамогай я змог бы ахарактарызаваць урыўкамі ў перакладзе Асныка і Канапніцкую et tutti quanti i даць аб ix уяўленне рускім.

Прабачце, дарагі пане Зяноне, што забраў у вас дарагі час пісьмом, даўжынёй з вярсту. Адкажыце, калі воля, без спешкі, калі знойдзецца свабодная хвіліна.

Далучаю сардэчны поціск далонь                     

Ян Неслухоўскi

 


1 2 3 4 5 6 7 8