Да З. Пшасмыцкага

Шаноўны і дарагі пане Зяноне!

Далучаю "Акварэльку» — новую, можа, прыдасца вам, бо неблагая, здаецца мне, прынамсі, апісваецца ў ёй малавядомы ў Кароне спосаб палявання, а таму з'яўляецца арыгінальнай. У мяне ёсць тэма для яшчэ адной «Акварэлькі», і нават вельмі прываблівая (паляванне на ласёў падчас цечкі на прынаду), але, можа, гэтага дабра будзе ўжо занадта?

Што чуваць з маім «Андрэем»? Калі па нейкаму меркаванню яго нельга нідзе змясціць, я прасіў бы адцаць яго пану Іебетнеру з просьбай, каб ён пераслаў яго ў пасылцы пані Савіцкай. Такім чынам, без клопату і грашовых затрат паэма дойдзе да мяне. Можа, падумаю пра выданне зборніка сваіх твораў таму хацеў бы мець копію «Андрэя», тую, якую пасылаў вам, бо ў ёй ёсць і іапраўкі, якія я згубіў.

Не магу стрымацца і не напісаць вам некалькі слоў з поваду справаздачы ў № 14 і 15 *Zycia» аб перакладзе «Іліяды» Аўг. Шмурлы (як мне здаецца, справаздача належыць вашаму пяру). Згаджаюся з усім, але вета, што так вельмі цяжка пісаць па-польску метрычным вершам і што такі верш не робіць добрага ўражання. Таксама вета, што пры спальшчэнні «Іліяды» можна і належыць карыстацца сілабічным рыфмаваным вершам. У такой форме «Іліяда» не будзе «Іліядай», гэга значыць, мы не дасягнем уражання, падобнага да ўражання пры чытанні арыгі-нала... Вы самі сцвярджалі, што пры перакладзе патрэбна заха-ваць не толькі змест, але і форму. Мне здаецца, што пісаць па-польску гекзаметрам сапраўды не ўдаецца або ўдаецца з вялікай цяжкасцю, але ж, напрыклад, «Аповесць Вайдэлоты» ў «Конрадэе Вал [енродзе]» напісана памерам, які набліжаны да гекзаметра і зусім адпавядае спалучэнню гукаў польскай мовы у гарманічныя радкі. Так жа або падобным чьшам трэба перакласці на польскую мову «Іліяду», чаго да сённяшняга дня ніхто не зрабіў. Па-мойму, трэба ўзяць пад увагу і тое, што сёння ніхто не будзе чытаць вершы скандуючы, чытаюць жа іх звычайна так, як гавораць, прычым гекзаметр і яго сурагаты будуць амаль аднолькавыя па сваей вартасці

Зразумела, што няма сэнсу перакладаць слова ў слова, быццам юрыдычныя дакументы, і «валошская Іера» будзе падобнай на пудзіла ў параўнанні з сённяшнімі густамі і паняццямі Трэба імкнуцца да захавання зместу, прыгажосці і аўтарскага духу. Пераклад пана Шмурлы было б вельмі легка выправіць, калі б за гэта ўзяўся хтосьці, каму дадзена іскра паэтычнага таленту-. Нешта дадаць, нешта адняць можна і патрэбна, абы толькі не псаваць аўтарскай думкі і натхнення. Памятаю на памяць яшчэ са школы іменна той урывак, які прыведзены ў *Zyciu»,— па-грэчаску. Таму паспрабую ў доказ маіх слоў разгладзіць працу пана Шмурлы-

Можа, гэта мая бяздарная спроба заахвоціць кагосьці да-поўніць, так сказаць, працу выдатнага філолага, чым былі б створаны ўмовы для папулярызацыі шэдэўра, яй быў ёсць і будзе узорам не толькі для лінгвістаў

Далучаю словы сапраўднай павагі і цісну вашу далонь са шчырай прыязню.

P. S. Калі б і мае пяро магло прыдацда для дапаўнення працы пана Шмурлы, прашу быць упэўненьш, што І працы не пашка-дую, і ахвоты не забракуе. Мяне хвалюс, ці сваёй няўмеласцю я не нашкоджу шэдэўру.

У выпадку, калі б кінутая мною думка не была дарэмным мроівам і калі б вы захацелі даць работу маёй галаве і пяру або на ўвесь пераклад, або на яго частку, прашу прыслаць экземпляр працы п. Шмурлы. «Іліяду» па-фэчаску і слоўнік дастану і ў Мінску.


1 2 3 4 5 6 7 8