Да З. Пшасмыцкага

Шаноўны і дарагі пане Зяноне!

Сардэчнае дзякуй за пошукі статуту і формы салдата 1812 года. Прашу прабачэння за клопаты, якія адсюль выніклі.

Падзяку таксама перасылае невядомы вам яшчэ мастак, які якраз павінен быў выкарыстаць вынікі вашых старанняў. 3 гравюр па сталі мы так-сяк узнавілі форму, у колерах, можа, і памылімся, але цяжка што на гэта параіць. Калі вочы мастака не падвядуць, а ён на іх, на жаль, скардзіцца, то будзем мець у Мінску твор, варты і лепшых гарадоў,— столькі ўжо відаць на палатне праўды, агню і прыгажосці. Трэба вам паведаміць, што мастак, пра якога пакуль што глуха ўпамінаю, узнагароджаны медалём у Акадэміі мастацтваў у Пецярбургу; апынуўшыся ў атмасферы варожых або абыякавых адносін, пасля некалькіх спроб ён пакінуў работу змарнаваў талент і памёр бы, нічога не стварыўшы. ІЬрача прымаю да сэрца гэта абуджэнне думкі і пачуцця. Няхай гэта мяне перад вамі апраўдае за тое, што я навязаў вам клопаты і неабходнасць пісаць цяпер аб пабочных справах.

Дзякую за два ілюстраваныя экземпляры *Zycia». Цудоўныя ёсць там рэчы. Здзіўляе мяне, чаму так мала ўпамінанняў аб самым цудоўным творы, «Паола і Франчэска»? Мы былі ў Мінску ў захапленні, я асабіста завербаваў некалькі падпісчыкаў іменна гэтай паэмай і, калі б мог, прыляцеў бы абняць вас — так вы кранулі мяне за сэрца. Не інакш братэрства ўзаемнага пакланен-ня зноў паказала тут свае кіпцікі ці вушы, бо і форма і змест бездакорныя.

Чым жа прывабліваюць мае «Паляўнічыя акварэлькі»?— Не ведаю. Мабыць, тым, што яны арыгінальныя і праўдзівыя, як фатаграфія, бо спісаны яны з сапраўдных факцікаў.

«Андрэй» ужо завершаны і выпраўлены, амаль перапісаны, але вагаюся, ці варта яго пасылаць. Урыўкі атрымаліся нядрэнна, у цэлым жа нешта мне не падабаецца. Дзіўная рэч. Узятыя цал-кам з жыцця ўрыўкі, нічым не прыхарошаныя, здаюцца людзям непраўдападобнымі, а тое, што я быў вымушаны дадумваць дзе ля сувязі і з-32 недахопу сабраных дэталяў,— хваляць. У час свят я нават наўмысна яшчэ раз сздзіў, каб тое і сёе праверыць на мссцы — і вярнуўся яшчэ дурнейшы. Summa summarum сабя-рэцца ўсяго разам 2000 радкоў, аднак выглядае мой «Андрэй» быццам з абрэзаным крыссём, хаця фабула вельмі нядоўгая. Відаць, я дрэнна звязваю апавядальную ніць, што ўжо казалі мне і адносна «Ганусі».

«Паляўнічых акварэлек» я мог бы напісаць з капу, бо і цяпер, хаця і без ног, трываю ў заўзятасці да шаракоў і бакасаў, за ложкам у мяне ёсць самапал, і езджу, калі здарыцца, паляваць на ўражанні, бо звярыну нячаста пазбаўляю жыцця. Ці павінен я тады фабрыкаваць «Акварэлькі»? Дзве ўжо абдумаў, адну напісаў слова ў слова з жыцця.

Віншую з мінулымі святамі і Новым годам, які ў нас толькі паслязаўтра наступіць. Пасылаю сардэчныя пажаданні ўсякай памыснасці

3 належнай павагай і прыязнасцю                         Ян Неслухоўскі



1 2 3 4 5 6 7 8