Да З. Пшасмыцкага

Шаноўны пане Зяноне!

Не лічыце мне таго за дрэннае, што я займаю ваш час маімі просьбамі, але я не ведаю, да каго звярнуцца. Разлічваю ж на вашу сардэчнасць і зычлівасць і злоўжываю імі.

Нам патрэбны дзеля мэт мастацтва, якому і вы служыце (пра тое — пасля, што гэта мае быць? Ручаюся, што не самая горшая рэч), даклэдныя апісанні або малюнкі формы польскіх войск, салдата (капраля) і афіцэра (капітана) 1819 года з палка лінейнай пяхоты (стралкоў, калі былі?). Колеры — рэч важная.

Мяркую, што ў архіве Універсітэта можна знайсці вайсковы статут таго часу і апісанне формы.

Калі будзе трэба, я прасіў бы выдаць некалькі рублёў на гэтыя пошукі. Вернем іх вам адразу ж і з удзячнасцю.

Далучаю словы шчырай прыязні і сапраўднай павагі.

1887 г, 12 сн/ежня/.

Адрас     кнігарня п Савщкай

P. S. «Андрэя» — перапісваю.           Ян Неслухаўскі


1 2 3 4 5 6 7 8