Стары ляснiк

Паночку, даражэнькі, дай пораху крышку,

Калі маеш увагу на старога Грышку!..

От ліха наляцела! прыйшло на астата к:

Найлепшае заўчора з нашых жарабятак

Мядэведзь — падла... дый каб жа ваукі яго з'елі!

Задушыўшы ў лесе, кінуў каля елі!..

А Божа ж мой!., от быў бы конь чэраз два годы,

А цяпер што? — нічога акром адно шкоды!

Дай пораху, паночку!»

Так стары, чуць жывы,

Прасіў пана даўнейшы са двара мыслівы.

— Што ж тут порах паможа?

— Каб раз здох маруха, Яго я пачастую са стрэльбы у вуха!

—  Чы ты, Грышка, звар'яцеў?

—  Не! - дзякаваць Богу!

—Як жа ж ты на мядзведзя?.. Ледзьве цягнеш ногу,

Як бы ў ліхаманцы, ска чуць табе рукі.

—I сам я гэга знаю... Калі ж плачуць ўнукі,

Дый гоманам вялікім поўна наша хатка.

Каб пан відзеў, якос было жарабятка!

I друга, і шырока, і крэпка у карку,

Самы гэты конь быубы нам у гаспадарку!..

Не дарую!, мядзведзю павыцягну жылы!

Каб не меўя спакою і серэдзь магілы,

Kara будзе без кары то насенне ўражжа!!!

Чы ён мне шкуру злупіць, чы сам, шэльма, ляжа!

—Да ты ж хіба са стрэльбай дауно не меў дзела?

—Лет з пятнаццаць, як сгарасць маю сілу з'ела!

—Што ж цяпер ты ўздумаў? — ты ж старэе хрэна,

Страляючы не ўцэліш і ў копу сена.

—Скуль пан знае?.. Аднача ж я лічу на гэга,

Што маруху патраплю перавесць са света.

Не глядзі, пан, што гарбом мне сагнула спіну,

Вымяркую ў вуха чы у лоб, у серадзіну!

—Да ты хіба сягоння блёкату аб'еўся?..

Куды ж розум даўнейшы у цябе падзеўся?..

Мерыш сілы старыя, Бог зна, якой мерай!

—Дай пораху, паночку, бо пайду з сякерай!

—Ось мы лепей іначай гэгу скончым справу;

На мядзведзя ускора устроім аблаву!..

— А, крый божа! не трэба, паночку, не трэба!

Ён уцячэ з аблавы!.. Не скаштую хлеба,

Спаць не буду, пакуль жа не заб'ю маруху,

Пакуль чорну на землю не выпушчу юху,

Пакуль шкуру ў нашай не развешу хаце:

Ось! — тэта для вас, дзеткі, па нашай утраце.

Ён уцёк бы з аблавы як піць даць, паночку,

Да жарабятка прыйдзе на трэцюю ночку,

А я і прыпільную!!!

—  Проста жаль старога!..

Слухай, Грышка! — каб дзеткі не плакалі многа,

Дарую жарабятка ад сівой кабылы!..

Бяры! і успакойся!

—  Да самай магілы

Буду Бога за вамі прасіць, ясны пане!..

Каб вам і вашым дзеткам даваў панаванне

За вашу для нас бедных добрую натуру,

Дый пану ж ад мядзведзя прывалаку шкуру.

— Як-та шкуру? — якую?...

Дый з яго, халеры,

Жаль бо некі вялікі еў мяне без меры,

Яго я звесці кляўся, пакляўся на душу...

Дык і слова прад Богам стрымаць цяпер мушу.

— Гм!.. а стрэльбу чы маеш?

— Ёсцяка у клещ; —

Учора трошкі правіў папсавалі дзеці.

Але стрэліць — нічога!.. я знаю старуху,

Яшчэ раз мне паслужыць!.. Будзе гад без духу!

—  Ты лепей гэты штуцэр на! бяры ад мене!

—  Не, паночку! нетрэба!.. кажу на сумленне,

Не умею я з панскай... лепей з сваей плясну,

Але будзь, пан, спакоен! — як у свечку ясну!

—  Казел ты! больш нічога!.. Усе вы такія!..

На порах!.. Дый няхай жа сам Бог цябе крые!

Назаўтра, яшчэ з лесу не ўзглянула сонца,

Пан праснуўся, падняўся, паглядзеўў ваконца;

Глядзь! —

а Грышка са стрэльбай сядзіць ужо на ганку

— Па мядзведзя да лесу пашлі, пан, хурманку.