Пакуль новы год настане на свеце

Пакуль новы год настане на свеце,

Календар гэты, паночкі, купеце!

Ён хоць і выйшаў не вельмі прыгожы,

А ўсё ж у хаце ён патрэбен можа.

Праўда, адзет ён не надта багата,

Аднача скажа, калі будні, свята,

I гдзе бываюць якія кірмашы,

Гдзе сабяруцца Янкі, Саўкі нашы,

Калі родная вам міла старонка

I мужык бедны, яго дзеткі, жонка,

Калі наш звычай Вам знаёмы трошкі,

Тут пра ўсё гэга будуць малы крошкі.

Мы хочам добра ўсё зрабіць памалу,

Каб нам бы вашу заслужыць пахвалу,

А толькі — бедны: глеба пескавата,

Якія ж там ўсходы?!

Чым хата багата.