Са святочнай паездкi

Вагон Ш класа тавара-пасажырскага цягніка бітком набіты пасажырамі. Для мясцовай сувязі цягнік гэты самы зручны: днём прыходзіць, днём адыходзіць, стаіць на станцыях не менш за 5 хвілін, таму нават запаслівыя гаспадыні паспяваюць перацягаць у вагон свае шматлікія манаткі ў форме скрынак, клункаў, каігюў мяшкоў і да таго падобнае. Нават прыдумана назва гэтаму цягніку, якая пазначае асаблівую папулярнасць цудоўнага рухавіка сярод мясцовага людства. Цягнік называсцца "валова-абыватальскім".

Пад святы названы цягнік асабліва людны. Татулі і матулі вязуць сваіх сыноў і дачок, гаспадыні і гаспадары запасліся ў Мінску прыпасамі на святочную бяседу, купцы і камісіянеры з местачковых спажывецкіх крамак увіхаюцца з клопатам пра свежы тавар, навучэнцкая моладзь, ад хлопчыка з падрыхтоўчага класа да студэнта з барадою, спяшаецца на куццю ў родны кут. Усім весела. Публіка «валова-абыватальскага» цягніка ў нейкім асабліва харошым настроі, размаўляе і смяецца.

— Далека едзеце?

— А папраўдзе не ведаю. Па чыгунцы да станцыі Гарадзея, а там яшчэ на конях, нешта няпэўнае і мне невядомае пакуль.

— Як жа гэга?

— А вось як: я тут ніколі не быў, жыў у Іркуцку, нядаўна naступіў у Маскоўскі універсітэт, а цяпер еду шукаць у тутэйшым краі сваякоў, якіх у жыцці яшчэ не бачыў.

— Як жа называецца горад, мястэчка, вёска ці маёнтак, куды едзеце?

— У мяне запісана недзе, так не памятаю.

Студэнт дастае запісную кніжку, пачынаюцца роспыгы, і ў рэшце рэшт публіка «валова-абыватальскага» цягніка дае дакладныя ўказанні маршруту з дакладнай назвай карчмы, куды лепш за ўсё заехаць па дарозе.

На кожнай станцыі, паўстанку, нават платформе, дзе спыняецца цягнік, публіка часта мяняецца, вьпружаючыся і нагружаючыся па чарзе, уносячы новую мітусню, струмень халоднага свежага паветра і новыя сустрэчы і размовы ў цеснае аддзяленне.

Вось і мая станцыя. Грукаючы па стрзлках, цягнік падыходзіць да знаемага будынка вакзала. На платформе, угледзсўшы мяне, прыветліва кланяецца і радасна ўсміхаецца захінугы ў світку па кажусе Нічыпар. ён затыкае паспешліва пугу за паяс і рыхтуецца прыязна прыняць мае пажыткі

—  Чы жывы ж, паночку, чы здаровенькі? Ось — дзякаваць Богу, і прыжда/Ш.

—Што ж у вас, НЫыпар, чувацьР

—  Усё, хвалщъ Бога, добра. А патрымай, братка, пад узду Дывоніху! — звярнуўся раптам Нічыпар да другога фурмана. Мы рушылі ў дарогу.

Знаёмая карціна. Прыгожыя пад іскрыстым снежным покрывам нашы бедныя пясчаныя палі, дзе-нідзе аблямаваныя кустам! зялёнага ядлоўцу з пахіленым крыжам ля дарогі і ўтыканымі для пазначэння шляху галінамі Скрыпяць пал азы, весела фыркаюць у імклівай рысі коні, і неяк легка і прыемна робіцца на душы. tera ты, родная старонка!..


1 2