Кушалеў i яго лiберальныя погляды

Калі ў Мінску пачаліся патрыятычныя дэманстрацыі, пра якія гаварылася вышэй, генерал-губернатарам Мінска быў назначаны Кушалеў. Быў гэта чалавек неблагі, прынамсі, значна лепшы за сваіх пераемнікаў. Час яго губернатарства быў даволі цяжкі, бо горад і ўся губерня знаходзіліся тады на ваенным становішчы. Некалькі выладкаў, што адбыліся ў Мінску, пацвярджаюць яго шляхетныя погляды. Прывяду адзін, які адбыўся ў гімназіі

Маючы над усімі йеабмежаваную ўладу, Кушалеў загадаў дырэкцыі гімназіі выдаць вучням кніжачкі, у якіх кожны вучань, ідучы ў горад, мусіў мець час звальнення, пазначаны старшым па пансіёне. Дырэктар гімназіі Беллі раздаў кніжачкі Шжэйшыя тры класы ўспрынялі гэтыя кніжачкі спакойна, чатыры ж вышэйшыя ўзялі іх і тут жа падралі, усцілаючы папераю гімназічныя класы і калідоры і гаворачы: «Мы не хочам ведаць ніякіх кніжачак і падпарадкоўвацца ўладам». Два дні класы не падмяталіся. На трэці дзень прыбыў Кушал еў у суправаджэнні ад'ютантаў і гімназічнай улады. Зайпюўшы ў клас, ён запытаўся:

—    Што гэта такое, чаму кніжачкі парваныя?

Ходзячы па класе, пытаўся ў кожнага з вучняў, ці ёсць у таго кніжачка. На гэта яму адказвалі «не».

—Адзе?

—Падраў.

Нарэшце ён сеў за стол і паклікаў да сябе цэнзараў, гэта значыць старшых над лаўкамі вучняў. Грукацеў шабляю аб падлогу, дапытваўся з грознаю мінаю, чаму яны падралі кніжачкі, якія, паводле яго загаду, раздала дырэкцыя. Цэнзары ад імя вучняў адказалі:

—Кніжачкі нам далі з тым, каб кожны чыноўнік і жандар мог нас затрымаць і патрабаваць яе; гэта нас прыніжае, мы гэтага не хацелі \ не прынялі гэтых кніжачак

—Жандары і чыноўнікі не маглі дамагацца кніжачак ад гімназістаў, толькі я і гімназічная ўлада,— сказаў Кушал еў.— Вы няправільна зразумелі. Але памятайце,— працягваў ён далей,— што вы маладыя і поўныя надзеі на будучыню, цяпер працуеце над сваёй адукацыяй, а хутка вырасцеце, будзеце карыснымі для сваёй радзімы. Вы маладыя, і вашы галовы напоўнены буйным уяўленнем, нічога добрага вы не зробіце, бо на гэта патрэбна халодная кроў і энергія, чаго ў вас яшчэ няма. Прыйдзе час, калі прынесяце карысць грамадству, але для гэтага трэба грунтоўна падрыхтавацца. Працуйце, будзьцс абачлівымі і памятайце, каб маладосць ваша не была змарнавана. Маю надзею, што прыслухаецеся да маёй парады і палюбіце таго, хто дае вам пабацькоўску яе і хто зычыць, каб у свой час вы з карысцю служылі свайму краю. Кніжачкі зрабіце самі і майце іх для мяне і дырэкцыі. Назначу для вас свайго ад'ютанта, які заўсёды будзе ў гімназіі, а калі ўзнікне якое пытанне або непаразуменне, звяртайцеся да яго. Маю надзею, што маю параду прымеце да сэрца, ад чаго як я, так і вы будзеце задаволены. Я вас яшчэ наведаю, да пабачэння!

Пасля гэтых слоў генерал-губернатар выйшаў, звяртаючыся да акружэння:

— Когда посещаю гимназию, остается у меня приятное впечатление.

Пасля ён пакінуў у гімназіі свайго ад'ютанта Варанца, які быў вельмі прыязным да вучняў. Праз два месяцы Кушалеў выехаў, ваенную ўладу ў гімназіі замянілі на цывільную. Для параўнання ж скажу, што калі аднаго з настаўнікаў вучні абсвісталі толькі, у гімназію з'ехаліся цывільны губернатар Кажэўнікаў і маршалак Лапа, дзе абодва выступілі з прамовамі (першы па-расійску, другі па-польску), у якіх абяцалі, што загадаюць страляць у бунтароў, калі штосьці падобнае яшчэ паўторыцца, і данеслі пра гэтую дробязь куратару князю Шырынскаму.

Кушалева любілі ўсе палякі, і ён узаемна спрыяў ім, за што ўрад хутка яго адклікаў.