З крывавых дзён

Пасля ночы, праведзенай у лесе, адбылася баявая нарада наконт далейшага паходу. Як я ўжо гаварыў, Нацыянальны камітэт прадпісаў камандзірам асобных дробных атрадаў у Мінскай губерні пазбягаць сутычак з ворагам, каб яны маглі давесці іх да галоўнай пазіцыі ў Ігуменскім павеце, паміж вёскамі Марціянаўка і Юравічы. Акрамя групы пад камандаваннем Канапацкага, яшчэ адна група з сямідзесяці васьмі чалавек пад камандаваннем Вярбіцкага прабіралася да Юравіч Бабруйскім трактам. На агульнай нарадзе ў Пуцічоле пастанавілі злучыцца з групаю Вярбіцкага, каб ісці разам да прызначанага месца і ў выпадку, калі не ўдасца пазбегнуць спаткання з непрыяцелем, магчы лягчэй даць яму адпор. Акрамя гэтага, адзін партызан, найлепш знаёмы з мясцовасцю, быў пасланы з лістамі да галоўнага камандзіра Станіслава Ляскоўскага. У дзевяць гадзін раніцы ўсе ўжо былі гатовы і рушылі ў паход, каб аб'яднацца з Вярбіцкім. Пасыльны ж праз багны і лясы пайшоў да галоўнай групы. Гэта быў хлопец іадоў дваццаці па прозвішчу Касцеша. Прыводжу тут амаль слова ў слова яго расказ пра небяспечнае падарожжа: «Развітаўшыся з фупаю ў лясах ля Пуцічола, я вымушаны быў прабірацца праз лясы і палі, каб не трапіць у рукі салдат. Першы дзень я ішоў дарогаю, што вяла праз лес, збочваючы з яе і хаваючыся між дрэў, калі хто праязджаў або праходзіў. Пад вечар я наблізіўся да вёскі, названай Раваніцкая Слабада. Вёску трэба было абысці здалёк, а зрабіць гэга было цяжка: я вымушаны быў перабраццца праз раку Ушу, якая тады разлілася. Засеўшы ў густым яловым зарасніку, я адпачываў і раздумваў, дзе б пераправіцца. Усю маю страву складаў кавалак сухога чорнага хлеба. Паеўшы яго, я пайшоў улева ад дарогі, але там цякла другая рака, хоць і меншая, але цяжкая для пераадолення. За паўгадзіны хадзьбы паўз раку я знайшоў вузенькую кладку і, перайшоўшы па ёй рэчку, пайшоў па тракце, стараючыся абмінаць вёскі і млыны, што віднеліся здалёк На дарозе я спаткаў мужыка, які вёз у млын збожжа, і запытаў у яго, ці не на Раванічы гэтая дарога.

— Не, гэта на Забашавічы, а да Раваніч ідзе праз млыны.

Рабіць не было чаго, я мусіў ісці з мужыком і гутарыць з ім аб розных рэчах. Так я прайшоў праз вёску і млыны. Спадарожніцтва гэтага мужыка мяне, можа, уратавала, бо дзякуючы яму ніхто на мяне не звярнуў увагі. На змярканні я быў у Раванічах, дзе збочыў на цвінтар і пераначаваў у нішы касцёла. Назаўтра ж раніцою праз вёскі Дабаўручы, Лагі дабраўся да Мікуліч, дзе на цвінтары лёг адпачыць і заснуў. Тут мяне заўважылі мужыкі. Аднак мяне яны не чапалі, а сачылі здалёк і, відаць, не адступіліся б. Але паколькі я заблудзіўся, я вымушаны быў зноў вярнуцца ў Мікулічы, каб запытаць пра дарогу на Юравічы. Тут мужыкі ўсе разам мяне затрымалі. Я пачаў выкручвацца, гаворачы, што быў настаўнікам у аднаго з чыноўнікаў раваніцкай суконнай фабрыкі і іду да знаёмых у Юравічах. Мне паверылі і не толькі накармілі, але нават далі правадніка, які вечарам давёў мяне да Юравіч. Дзякуючы, такім чынам, хітрасці і ўвішнасці я выканаў дадзенае мне даручэнне і назаўтра раніцою ўручыў Свентарэцкаму прызначаныя яму лісты».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13