З крывавых дзён

Калі ўжо зусім сцямнела, паўстанцы рушылі ў дарогу, брыдучы па калена ў багне і дрыжучы ад холаду. Многія думалі, што захварэюць, але, на шчасце, неприемная гэтая пералрава нікому не прычыніла шкоды. Перайшоўшы балота, група ўладкавалася каля лесу. Усе наракалі на холад і, забыўшыся пра асцярожнасць, як мага назбіралі гучкоў і развялі вогнішча. Водбліск яго, відаць, быў заўважаны ў Смалявічах, бо неўзабаве ў мястэчку пачуўся стрэл з карабіна, што было сігналам для войска. Вогнішча адразу ж было патушана, і група пайшла далей. Праз паўгадзіны паходу затрымаліся каля багны на малой палянцы, пакрытай дробным ляском. Партызаны пачалі прыслухоўвацца да галасоў, што даходзілі з мястэчка. Вакол жа панавала глухая цішыня. Надзея пазбегнуць бітвы, добрага выніку якой цяжка было чакаць, зацеплілася ў сэрцах, але хугка пераканаліся, што была яна вельмі здрадлівай. Салдаты моўчкі пасоўваліся гасцінцам, партызаны стаялі збоку на адлегласці ў паўтары вярсты і, напэўна, былі б заспетыя знянацку, калі б адзін з іх не згледзеў здалёк, пгго хтосьці, напэўна, афіцэр, прыкурваў цыгару.

—    Увага, панове,— паведамiу ён прыглушаным голасам,— перад намі салдаты! Там, на гасцінцы, я бачыў агонь ад запалкі. Іэта яны!

I сапраўды, праз колькі хвілін пачуўся тупат коней, накіраваных убок, дзе схаваліся партызаны

—    Нас заціскаюць! — раздаўся голас.

I ўсе па камандзе збегліся да балота і прыпалі да зямлі. Хутка пад'схалі конна некалькі дзесяткаў казакаў а на вазах узброеныя салдаты. Паўстанцы спачатку хацелі адкрыць агонь, але ўстрымаліся, бо весці адкрыты бой такімі малымі сіламі было немажліва. Салдаты, праехаўшыся пару разоў каля багны і нікога не ўбачыўшы, вярнуліся назад. Партызаны ж вылезлі з багны і выйшлі на пагорак сярод лесу, каб там размясціцца на начоўку, некалькі ж засталося на варце. Навокал было ціха і глуха, ніводны лісток не зварухнуўся на дрэвах, ніводны гук людскога жыця не даходзіў да гэтага закутку. Толькі храпенне партызанаў кантраставала з пануючай у прыродзе цішынёю.

Ледзь першыя промні сонца пракраліся праз лясную гушчэчу пасля кароткай веенавой ночы, партызаны былі ўжо на нагах і, агледзеўшы зброю, пераладаваўшы пісталеты, праз дзесяць хвілін рушылі ў далейшае падарожжа.

Праз гадзіну яны спыніліся ўжо на беразе ракі Плісы: лёгкі туман пакрывалам слаўся па-над лугам, і прамяністае сонца, што адбівалася ў кропельках, цудоўны ўтваралі малюнак. Тут убачылі міраж Здалёку, на фоне туману, паказаліся, праскакваючы хутка адзін за адным, коннікі. Спачатку падумалі, што гэта набліжаецца непрыяцель, аднак хутка пераканаліся, што гэта быў толькі абман зроку. Міраж цягнуўся ўсяго колькі хвілін, пасля чаго туман пачаў рассейвацца. Партызанскі атрад, крыху падсілкаваўшыся і ўмыўшыся ў крыштальнай вадзе Плісы, пусціўся ў дарогу.

А першай гадзіне па паўдні ён спыніўся ў вёсцы Пуцічола*. Тут, у двары, былі вынесены да ганка доўгія сталы, засланыя абрусамі. Абед складаўся з кіслага малака і нейкага супу, усім раздалі таксама па кілішку старой гарэлкі. Гэтай гасціннасцю паўстанцы былі абавязаны аканому пані Манюшкавай, за што ён вымушаны быў адпакутаваць, бо салдаты, даведаўшыся аб такім ветлівым прыёме атрада, напалі на двор, аграбілі, а беднага аканома з усёй сям'ёю вывезлі ў Сібір.

Пасля абеду паўстанцы праз багністыя лугі, што акружалі Пуцічола, дабраліся да густога, цёмнага яловага лесу, якіх цяпер ужо меней на Літве. Вырашылі тут заначаваць, размясціліся на ўскрайку лесу і пачалі паднаўляць сваё адзенне, пашарпанае ў прадзіранні праз лясную гушчэчу, чысціць зброю, рабіць зарады і г. д. Іэты занятак суправаджаўся ажыўленай размоваю пра пакінутыя дома сем'і, пра будучи лёс паходу. Зрэдку хто-небудзь нават заводзіў вядомую на Літве песню... Сумныя і шчырыя гукі гэтай песні плылі далека, а таварышаваў ім спакойны шум бору і спеў птушак, схаваных у галінах.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13