З крывавых дзён

—     Каля тысячы,— быў адказ,

Тым часам Канапацкі загадаў сваім падначаленым выстраіцца ў доўгую лінію на адлегласці ў некалькі крокаў адзін ад аднаго і час ад часу паліць запалкі. Цігель гэты павёў сябе выдатна, бо калі партызаны праз чвэрць гадзіны адьшілі і неўзабаве з'явіліся салдаты, то перапалоханы карчмар расказаў ім, што нядаўна тут былі паўстанцы і паілі коней, што насілі яны па пяцьдзесят вёдзер вады і выбралі поўную студню. Бойска было нешматлікае, бо яго большая частка накіравалася з МІнска ў бок Вілейкі, дзе з'явілася дзейсная і моцная група пад камандаваннем Казелы. Пачуўшы такі расказ, не надта вялікая група войска пакінула намер даганяць паўстанцаў, бо не хапала адвагі ўступіць у сутычку з мацнейшым, як думалася, непрыяцелем. Такім чынам, група Канапацкага, маючы адносна малыя сілы, здолела пазбегнуць спаткання з ворагам, якое магло мець для яе самыя сумныя вынікі. Я нават сам чытаў пасля ў «Кур'еры Віленьскім»: «Група, што складаеідца амаль з тысячы чалавек, з'явілася пры барысаўскім гасцінцы ля Зялёнага лугу; малы атрад салдатаў пасланы з Мінска ў пагоню, вымушаны быў затрымацца»

Партызаны, пазбегнуўшы небяспекі дзякуючы прадбачлівасці камандзіра, ішлі ўсю ноч, адпачываючы зрэдку ў якім-небудзь ціхім закутку. Змучаныя, замёрзлыя, бо вясенняя ноч была даволі халодная — і ніхто, выходзячы з дому, не запасся цяплейшым адзеннем, каб не прыцягваць увагу паліцыі,— яны ў сем гадзін раніцы дабраліся да вёскі Юхнаўка. Тут, карыстаючыся гасціннасцю і паслугамі сялян, усе расселіся і разлегліся на траве адпачываць. Расставіўшы навокал пікеты, якія кожную хвіліну маглі паведаміць аб небяспецы, Канапацкі з дзесяццю таварышамі пайшоў на паштовую станцыю і забраўусе брычкі з запрэжанымі коньмі, па чатыры ў кожнай. Праз нейкі час уся група на паштовых брычках стралою памчалася ў напрамку Смалявіч, намерваючыся праехаць праз гэтае мястэчка. Вясёлая гэта была язда. Наперадзе, захоўваючы важнасць, на кані ехаў Канапацкі. За Ім узнімалася цэлае воблака пылу, чуліся званкі, грукаценне брычак, воклічы фурманаў і галасы вясёлай партызанскай моладзі. Каля паўдня ўгледзелі здалёк на дарозе грамадку пешых людзей. Думаючы, што гэта вайсковы атрад, партызаны звярнулі ў лес І распраглі коней. Частка з Іх засталася ў лесе, а частка пайшла ў разведку. Дамовіліся, каб на знак, дадзены стрэлам, тыя па'устанцы, што засталіся ля брычак, спяшаліся на тракт услед за папярэднімі. Хутка высветлілася, што гэтую грамаду людзей утвараў атрад салдат-швалідаў, якія накіроўваліся ў Мінск Яны не толькі не думалі шкодзіць паўстанцам, але папярэдзілі іх, што ў Смалявічах знаходзяцца казакі і войска. Таму было вырашана не ісці ў мястэчка, а абмінуць яго здалёк праз навакольнае балота. Пакінуўшы паштовых коней, паўстанцкая фупка пешшу рушыла праз лясы і балоты ў напрамку Смалявіч. Было яшчэ светла, калі наблізіліся да мястэчка. Канапацкі вырашыў абысці яго здалёк, але паколькі выпадала праходзіць па адкрытай раўніне, дзе іх легка можна бьіло заўважыць, то дачакаліся змроку. Паўстанцы ўселіся на невялікай паляне між кустоў ядлоўцу і гадзіны дзве адпачывалі. Вечар быў ціхі, цёплы, лёгкі подых ветру прыносіў з сабою водар маладой лістоты дрэў з па-над свежа завораных палёў далятаў спеў жаўрука, дзесьці ў глыбіні лесу разлягаўся адрывісты голас зязюлі. Паўстанцы з цікавасцю прыслухоўваліся да яе, пытаючыся, колькі гадоў яна прызначае жыць кожнаму. Паволі сонца пачало апускацца за гарызонт, абліваючы чырвоным святлом зялёныя верхавіны дрэў, па небе плылі лёгкія празрыстыя аблачынкі, пафарбаваныя чырванню пераламаных промняў. Неба пачало паступова шарэць, і на яго фоне былі відадь цёмныя доўгія постаці дрэў. Аціх спеў дзённых птушак, затое ўдалечыні ў гушчары чароўна загучаў пошчак салаўя.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13