З крывавых дзён

Мінскае ваяводства мела свайго ваяводу ў асобе пана Пялікшы", вясковага землеўладальніка. Упаўнаважаныя Нацыянальнага камітэта прыслалі на яго рукі нелегальную адозву да жыхароў Мінскага ваяводства, прызначаючы дзейснае выступление на першае мая паводле новага стылю. 3 тых, хто абяцаў прыняць удзел у паўстанні, былі абраны так званыя дзесятнікі, кожны з якіх абвясціў сваім падначаленым, каб у прызначаны дзень былі гатовыя да выступления, і іірыняў ад іх прысягу вернасці. Якісьці незвычайны і ліхаманкавы запал авалодаў галовамі і сэрцамі. Першага мая ўжо з самай раніцы асобныя людзі выбіраліся за межы горада, кіруючы да месца збору за цвінтаром Залатагорскім. I хоць паліцыя была чуйнай, яны ўмелі пракрасціся незаўважна, і каля шостай гадзіны вечара пяцьдзесят тры паўстанцы сабраліся за Залатою горкаю. На чале гэтай малой групы, значную частку якой складалі навучэнцы гімназіі, стаў Канапацкі. Яго заданием было, пазбягаючы, наколькі магчыма, сутычак з непрыяцелем, прывесці сваю групу з Мінска ў павет Ігуменскі, каб там злучыцца з Станіславам Ляскоўскім, афіцэрам генеральнага штаба расійскіх войск, які на першы заклік да бітвы стаў у шэрагі адданых сыноў радзімы, здольных кожную хвіліну, абараняючы яе, праліць сваю кроў.

3 трапяткімі сэрцамі, з галовамі, поўнымі мараў аб гераічных учынках, да здзяйсненнн якіх кожны адчуваў сябе гатовым, мінскія партизаны рушылі з сваім тагачасным камандзірам Канапацкім. У лесе, што належаў маёнтку Сляпянкі, паўстанцы знайшлі воз з харчамі і зброяй, якая складалася з стрэльбаў пісталетаў і шабляў. Камандзір адразу ж падзяліў зброю паміж паўстанцамі, дадаючы кожнаму па дзесяць набояў. Без малога пачатак паходу не скончыўся трагічна. Адзін з паўстанцаў не ўмеючы карыстацца агнястрэльнай зброяй, міжволі выстраліў: куля праляцела міма астатніх таварышаў, нікога, на шчасце, не зачапіўшы.

Затым Канапацкі, які ведаў, што ў Сляпянцы ў памешчыка маецца восем дубальтовак, вырашыў забраць Іх. Уся група, ідучы па двое ў шарэнзе, накіравалася да маёнтка. Тут насустрач выйшаў афіцыяліст Булгак і прывітаў лаянкай і пагрозамі, але неўзабаве падышоў сам гаспадар і, даведаўшыся аб жаданні паўстанцаў, сказаў:

—  Добра, Панове, аддам вам зброю, але папярэдне мусіце выдаць мне распіску на яе.

Выканаўшы пастаўленую ўмову група з новым запасам зброі рушыла каля васьмі вечара далей па Маскоўскім тракце. Камандзір загадаў некалькім таварышам наблізіцца да горада і забраць з сабою тых, хто на зборы, можа, спазніўся і не знайшоў нікога. Моўчкі партизаны пайпіпі далей, імкнучыся да галоўнай групы пад камандаваннем Ляскоўскага.

Ноч была ціхая, пахмурная, зрэдку імжэў дробны држджык Паўстанцы ішлі адзін за адным, прадзіраючыся праз густы зараснік Глухая начная цішыня парушалася трэскам сухіх галінак пад нагамі і водгукам сігналаў царскага войска, што даносіліся з горада. Праз нейкі час паўстанцкі атрад выйшаў на гасцінец, і тут яму было дазволена крыху адпачыць. Партызаны тут жа расселіся на траве, прыслухоўваючыся да гарадскіх гукаў. Вакол было ціха, адзінока, дзіка; нейкія панурыя, змрочныя думкі агарнулі душы, і толькі надзея блізкай бітвы за незалежнасць айчыны надавала трохі бадзёрасці. Праз хвілю рушылі далей. Паўстанцы пасоўваліся па гасцінцы, а за Імі зводдаль чутны быў тупат і ржанне коней і нейкія невыразныя шумы — гэта спяшалася царскае войска. Тзды, каб збіць з тропу пагоню, камандзір загадаў затрымацца і размясціцца каля лесу, каб у выпадку нападу спадручней было абараняцца, некалькіх жа паслаў у карчму па валу.

Прынеслі каля пяцідзесяці вёдзер вады, якую тут жа вылівалі на зямлю. Карчмар, бачачы гэтае бесперапыннае нашэнне вёдзер, нясмела спытаў:

—    Што вы, ясныя панове, робіце з гэтаю вадою?

—    Яна патрэбна, каб напаіць людзей і коней.

—     То, відаць, вельмі многа тут вас?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13