З крывавых дзён

Неўзабаве пачалі даходзіць чуткі, што ў некаторых мясцінах Літвы, напрыклад, на Гродзсншчыне, Віленшчыне, Ковельшчыне, з'явіліся партызаны. Улады пачалі сцягваць войска і казакаўу Мінск. Горад аб'явілі на ваенным становішчы. Паліцыя і жандары пільна сачылі не толькі за вялікім, але і за нязначным, нават выпадковым рухам. Уночы неспадзявана хапалі людзей, якім урад не давяраў, і адразу ж вывозілі ў глыб Расіі. Аднак, нягледзячы на праслед, людзі, асабліва моладзь, кіпелі сваёй нецярплівасцю і чакалі хвіліны, калі будзе кінуты заклік: у бой! Так прамінула тры месяцы чакання і няпэўнасці.

Пад той час шляхам збораў была адчынена польская читальня, у якой, акрамя кніг, меліся ўее дазволеныя ўрадам часопісы. Грамадства гарнулася да чытальні, расхоплівала газеты і тзлеграмы, сачыла за ходам нацыянальнай справы. Вельмі многа рускіх, напрыклад Захараў Кукін і іншыя, прынялі чынны ўдзел у прадлаўстанцкім руху. Дзякуючы свайму паходжанню яны лягчэй маглі даступіцца да ўлад і ўетаноў, даведваліся аб розных патрэбных дэталях і перадавалі іх сваім прыяцелям-палякам. Усе яны пасля прынялі дзейсны ўдзел у партызанскай вайне і пагінулі ў снягах Сібіры.

Набліжаючыся да апісання падзей у Мінскай губсрні, я вымушаны яшчэ напачатку прывесці эпізод, які зрабіў на ўсіх жыхароў балючае ўражанне. У маі 1863 года афіцэр Міхал Цюндзявіцкі, якога Нацыянальны камітэт прызначыў начальнікам аднаго з аддзелаў прыехаў з Пецярбурга ў ваколіцы Барысава да сваіх родных і пачаў пашыраць паўстанчую прапаганду Неўзабаве яго схапілі і прывезлі ў Мінск, дзе на тагачаснай Вайсковай плошчы, а цяперашняй Пецярбургскай вуліцы, яго расстралялі'. Цела яго было пахавана на месцы расправы. Заліўшы яго вапнай, паставілі варту Баяліся, каб насельніцтва не адграбло астанкі пакугніка за радзіму

II

Паўночнае ззянне і прадказанні. Аргангзацыя Паход уначы. Карчна ў лесе. Лрадбачлівасць. Юхнаўка. Паштовыя брычкі. Вечар пад Смалявічамі. Пераправа проз балоты. Салдацкі пікет. Начоўкаў лесе. Рака Пліса імграж. Пуцгчола. Народа Касцеша. Апошнія месяцы 1862 года адзначыліся некалькімі незвычайнымі аптычнымі з'явамі. Час ад часу на небе паказваліся падвойныя сонцы, месяцы, затым пасля надзвычай моцных маразоў, якія даходзілі да Зоi градусаў паводле Рэамюра і трымаліся праз цэлы месяц, ад 13 лістапада да 14 снежня, ноччу 14 снежня заяснела прыгожае паўночнае ззянне, якога ў нашых ваколіцах самыя сгарыя людзі не памяталі. З'ява гэтая багаццем і разнастайнасцю колераў пераўзыходзіла ўсякія іншыя. Ад паўавальнага светлага воблака па-над даляглядам узносіліся нібы вогненныя слупы, сягаючы да зеніту. Гзтыя слупы, змяняючы колер, праходзячы ўсе асаблівасці ружовага, фіялетавага і вішнёвага колеру, утваралі пры паўднёвым святле чароўны малюнак, з прыгажосцю якога нішто не магло зраўняцца. Тады ў народзе распаўсюдзілася думка, што гэтая з'ява прадказвае крывавую вайнуабо іншую бітву, якая хутка павінна наступіць. Далей зіма была мяккая, снегу амаль не было, і вясна ран ей, чым звычайна, укрыла палі і лясы зслянінай.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13