З крывавых дзён

Каля шасці гадзін вечара пачуліся паштовыя званкі. «Гэта яны! Едуць!..» — разнеслася па натоўпе. Неўзабаве на тракце паказаліся шэсць чатырохконных паштовых кібітак. Іх удалося затрымаць, хоць жандары аказвалі супраціўленне і фурманы намагаліся прарвацца праз натоўп. Пасля таго як вязням уручылі складкі і абмяняліся з Імі некалькімі словамі, натоўп разышоўся, папярэдне дамовіўшыся выйсці на Маскоўсй тракт, за цвінтар, званы Залатой горкаю, каб праводзіць іх, калі яны выедуць з казармаў. Выязджаць яны павінны бьші ноччу, у адзінаццаць гадзін. Але жандарскае начальства наўмысна запазніла тэты выезд, таму што, бачачы трупы людзей, баялася, каб не было спроб адбіць вязняў. Толькі ў дзве гадзіны ночы вязні ў суправаджэнні казакаў выехалі за горад, на Маскоўскі тракт. Пры іх з'яўленні ў людскім натоўпе раздаліся патрыятычныя воклічы. Тады казакі выхапілі тупыя пікі і некаторых паадпіхалі, пасля чаго людзі, хоць і далі адпор жэрдкамі і каменнем, усё-такі рассыпаліся. Адны ўцякалі ў лес або на цвінтар, другія падаліся ў горад, Гэтых апошніх акружылі салдаты і, давёўшы да цэнтра горада, адпусцілі. Назаўтра ж губернатар выклікаў найбольш прыкметных маніфестантаў і зрабіў папярэджанне, каб не лезлі без патрэбы на ражон. 3 таго часу вязняў не везлі праз Мінск, а ўбочнымі дарогамі, стараючыся трымаць іх дзень прыезду ў вялікім сакрэце. Дванаццатага жніўня ўрачыста адзначалася гадавіна уніі Літвы з Польшчай. На набажэнства ў касцёле бернардынаўсабралася многа людзей. У гэты дзень была адменена нацыянальная жалоба, і ўсе апрануліся ў святочнае адзенне, якім перш за ўсё вызначаліся жанчыны. Пасля набажэнства праспявалі «Божа, што Польшчу». Людзі ў пераважнай большасці былі ўзрушаны, па многіх тварах цякпі слёзы расчулення, а можа, і прадчування блізкай буры, якая праз колькі месяцаў мелася разгуляцца над няшчасным краем і столькі сямейных ачагоў ператварыць у пажарышчы, у столькіх бацькоўзабраць сыноў, у столькіх дзяцей — бацькоў! На наступны дзень, 29 лістапада (17 паводле старога стылю), а сёмай гадзіне раніцы, у кафедральным касцёле з нагоды паўстання 1831 года таксама адбылося патрыятычнае набажэнства. У гэты дзень навучэнцкая моладзь самавольна кінула занят кі і пайшла ў касцёл. КалІ школьнае начальства паспрабавала супыніць іх, то тыя, хто жыў у пансіёне, паспускаліся на ручніках з вакон другога паверха і накіраваліся на набажэнства. 3 таго часу гімназія была зачынена аж да сярэдзіны студзеня.

У студзені 1863 года выбухнула паўстанне ў Каралеўстве: чуткі пра яго маланкава разышліся па Літве. Жыхары Мінска, асабліва моладзь, горача ўспрынялі паўстанне. Адразу ж пачалася падрыхтоўка. Як маглі здабывалі сабе зброю: стрэльбы, шаблі і да таго падобнае. Адліваліся кулі, пры пасрэдніцтве яўрэяў куплялі порах, амуніцыю і кожную хвіліну чакалі выбуху...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13