З крывавых дзён

Гэтыя плакаты выклікалі вялікае абурэнне. Паліцьш і ўмераная партыя пачалі іх здзіраць. Урад, бачачы, што выбары нічым не скончацца, загадаў памешчыкам раз'язджацца па хатах і без выбараў назначыў маршалкам Дамініка Лапу. Былі гэта апошнія ў Мінску выбары. Апошнімі былі яны, можа, таму, што ў іх, як заўсёды, выявіліся адмоўныя рысы нашага грамадства: адсутнасць згоды і сапраўднай, бескарыслівай любасці да краю, прынамсі ў некаторых.

Пасля бурлівых выбараў колькі месяцаў працяклі спакойна. Крывавыя падзеі, што адбьшіся на пачатку наступнага года ў Варшаве, знайшлі жывы і моцны водгук сярод мінчукоў і выклікалі ў іх незабыўнае ўражанне. Хто толькі належаў да людзей сумленных і меў любасць да айчыны, тут жа апранаўжалобнае адзенне. Спыніліся балі і забавы як у Міыску, так і ў ваколіцах, па касцёлах спявалася «Божа, што Полыичу», разам з патрыятычнымі пракламацыямі раздаваліся фатаграфіі забітых у Варшаве. Спачатку ўлады прыглядал іся да ўсяго гэтага з страхам, не чынячы перашкод патрыятычнаму руху. Аднак праз нейкі час абвастрылі сваю чуйнасць: мінскім генерал-губернатарам назначьші Кушалева, паліцыя атрымала тайны загад арыштоўваць падазроных, хто прымаў жывы ўдзел у маніфестацыях. Былі арыштаваны Барташэвіч, Дмахоўскі і іншыя. Іх тут жа выслалі ў глыбіню Расіі. Другія ж, менш скампраметаваныя, толькі за выплату значнага грашовага штрафу здабылі свабоду. Але не змагло гэта ні заглушыць нацыянальны дух, ні астудзіць запалу, што ўсё жывей абуджаўся і ахопліваў усё шырэйшыя колы. Дзіўна таксама нелагічнымі былі тагачасныя ўчынкі нашых ворагаў. Стараючыся, з аднаго боку, спыніць маніфестацыі, з другога — яны самі падштурхоўвалі да іх. Іалоўным такім узбуджальнікам дэманстрацыі былі так званыя этапы вязняў. Зімою 1862 года праз Мінск прайшоў першы транспарт вязняў з Варшавы, асуджаных на выгнанне ў Сібір. Выгляд гэтых маладых пакутнікаў за справу айчыны глыбокае зрабіў уражанне на жыхароў горада, якія, хоць і стаяла непагадзь, усе, як адзін, выйшлі спаткаць іх. На простых сялянскіх санях у суправаджэнні эскорту салдат ехала болей дзесяці маладых хлопцаў, бледнатварых ад пакут і трывогі за сваю будучыню і родных, пакінутых у слязах. Калі вязні наблізіліся да горада, ім дазволілі злезці з саней і ісці пешу. Яны маглі свабодна гутарыць з мінчукамі, якія наперабой выказвалі ім сваё спачуванне. Тут жа наладзілі для няшчасных збор на дарогу і суправаджалі іх праз увесь горад ажно да брамы казармы... Летам таго ж года разышлася чутка, што 3 чэрвеня праз Мінск маецца прайсці другі этап вязняў. Вялізны натоўп, за выключэннем жанчын і дзяцей, рушыў на гэтае спатканне за тры кіламетры ад горада, на Варшаўскі тракт, і рассеўся паабапал дарогі.

Каля натоўпу час ад часу праязджалі казакі, бо паліцыя, убачыўшы, што збіраюцца людзі, высылала насустрач этапу ганцоў з даручэннем узяць на бліжэйшай станцыі паштовых коней і як найхутчэй правезці вязняў праз горад, каб не даць ім паразумецца з жыхарамі. Аднак тыя ганцы, шчыра спачуваючы палякам, адкрыта паведамлялі натоўпу, куды і навошта едуць. Людзі ж увогуле не думалі разыходзіцца, тым болей што меліся ўручыць вязням складкі, сабраныя для іх у горадзе, пры самым старанным удзеле заможных жанчын.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13