З крывавых дзён

I

Заступление на трон Аляксандра II і яго рэформа. Цар у Мiнску Прыём. Уплыў італьянскага паўстання на маладзь. Вызволение сялян. Абранне маршалка шляхты. Групоўкі і дэмакратыя. Варишаускiя падзеі выклгiаюць хваляванне жыхароў Мінска. Першы этап вязняр. Ноч 3 чэрвеня Памятка уніі. Рух на Падляшшы, Чыталъня Міхал Цюндзявіцкі

У 1858 годзе расійскі трон заняў Аляксандр II. Пачатак свайго царавання ён адзначыў у Варшаве вядомымі словамі: «Ніякіх мар!» — якімі, несумненна, хацеў пазбавіць палякаў надзеі на якое-небудзь палетііанне лёсу. Тым не менш ён зрабіў пэўныя льготы ў іх тагачасным становішчы, бо дазволіў выгнанцам вярнуцца на радзіму, заснаваць медыцынскі факультэт, сельскагаспадарчае таварыства ў Варшаве. Апошняе, накіраванас энергiчнай рукою Анджэя Замойскага, принесла краю вялікую карысць. У Літве зменай на лепшае было ўвядзенне польскай мовы як дадатковага прадмета ў мужчынскіх школах, а таксама дазвол выдаваць творы Міцкевіча, праўда, са значнымі скарачэннямі.

Двадцатага верасня 1858 года цар Аляксандр прыбыў у Мінск-літоўскі, куды на яго прыём было загадана з'ехацца памешчыкам усей губерні. На маскоўскай дарозе была ўзнесена триумфальная брама. А дзевятай гадзіне вечара цар уехаў у горад і затрымаўся ў палацы губернатара. Назаўтра да дзесяці гадзін прымаў ён дэпутацыю шляхты, чыноўнікаў і вайсковых, пры гэтым перад шляхтаю меў прамову, у якой выказаў надзею, што памешчыкі дапамогуць яму пры ўрэгуляванні стасункаў з сялянамі, бо хутка надыдзе хвіліна іх вызвалення. Затым накіраваўся ў сабор, а адтуль да катэдры, дзе на яго спатканне выйшаў у адпаведным уборы біскуп Адам Вайткевіч з усім каталіцкім духавенствам. Пасля наведвання розных грамадскіх устаноў у адзінаццаць вечара цар прыбыўу губеранскае праўленне на баль, што даваўся ў яго гонар, і сабраў усе вяршкі грамадства. Станцаваўшы паланез з жонкаю шляхецкага маршалка Слатвінскай, ён непрыкметна знік і выехаўу Вільню. Палякі, спадзеючыся, што цар пастараецца ў чым-небудзь палепшыць іх становішча, прымалі яго ў Мінску з вялікай урачыстасцю і магчымай пышнасцю, аднак гэтыя надзеі былі дарэмныя.

На розум і сэрца тагачаснай моладзі велізарны ўплыў зрабіў водгалас падзей у паўднёвай Еўропе, асабліва моцна адбілася на абуджэнні яе гераічнага патрыятызму вызваленне італьянцаў. Газеты расхоплівалі, з ліхаманкавай нецярплівасцю сачылі за ходам гэтага змагання за незалежнасць: у тагачасным становішчы Італіі знаходзілі пэўную аналогію з няшчаснай айчынай. Зара свабоды, якая заззяла над Апенінамі, здавалася, кідае слабы праменьчык на нашыя раўніны. У маладых сэрцах усё больш абуджалася парыванне да барацьбы, а разам з ім узрастала ненавісць да ярма, не хапала толькі нейкага ўнутранага штуршка, каб запасы добрай волі ператварыліся ў дзеянне...

Восенню 1861 года ў Мінску адбыліся апошнія выбары маршалка. На гэтую пасаду звычайна праз кожныя тры гады, памешчыкі выбіралі з свайго асяроддзя аднаго прадстаўніка. Права голасу на выбарах мелі землеўладальнікі, у якіх бьшо сама меней сто душ прыгонных У 1861 годзе, як звычайна, з'ехаліся ў Мінск памешчыкі і ў прызначаны дзень сабраліся ў шляхецкім доме. Выбаршчьпсі падзяліліся на дзве групоўкі: патрыятычная, што сітрыяла вялікаму нацыянальнаму руху, і ўмераная, што хацела шляхам перагавораў ісці на пагадненне з урадам. Апошняя намервалася нават паслаць цару вернападданніцкі адрас На чале патрыятычнай групоўкі сталі Яленскія, якія на выбарах супраціўляліся праекту наконт згаданага адрасу і заклікалі шляхту, каб яна не паддавалася на перагаворы з царызмам, аднадушна думала пра захаванне радзімы. Умераныя падтрымлівалі кандидатуру Дамініка Лапы, аднаго з прадстаўнікоў свае групоўкі, што выклікала на выбарчым сходзе непаразуменні. Дробная шляхта, мяшчане, рамеснікі і навучэнцы, даведаўшыся пра гэта, надзвычай абурыліся і, паразбіваўшы вокны ўдоме Лапы, папрыклейвалі на скрыаваннях вуліц вельмі папулярную пад той час песню:

Калі йшоў на бітву народ у айчыне,

Панове пра чыншы гадаль

Калі народ клікнуў: «Ці зможам, ці эгінем!»,

Панове ў сталіцах гулялі...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13