З крывавых дзён

Адначасна ўвесь край быў аб'яўлены на ваенным становішчы. 3 Пецярбурга прыбыла палітычная камісія, на чале якой стаялі так званыя дзеяцелі: генерал-губернатар Забалоцкі, абруселы ліцвін, пра якога мы гаварылі вышэй, Еўлеў, фон Братке, Крыжаноўскі, Русінаў і шмат іншых. Арьшггы адбываліся адзін за адным, усе турмы былі перапоўнены паўстанцамі і падазронымі, не ашчаджалі тут ні кабет, ні дзяцей, а на каго падала падозранне ў спачуванш паўстанню, яго тут жа хапалі і саджалі ў турму. а пасля высылалі ў Сібір.

Тым часам, нягледзячы на цяжкія ўмовы і пастаянную небяспеку, Ляскоўскі некалькі месяцаў шчасліва праслізгваў паміж шэрагаў салдат. Бачачы, што набліжаецца зіма і што далей не зможа трымацца, ён аб'явіў усім сваім паплечнікам, што вырашыў прабірацца за мяжу, бо іншага выйсця не бачыць. Адны пагадзіліся таварышаваць свайму камандзіру, а другія наважыліся вярнуцца дахаты і аддацца на ласку ці няласку ўлад

У жніўні Ляскоўскі з малою жменькаю паўсганцаў пакінуў Літву а астатнія таварышы, не хочучы падзяляць яго далейшы лёс, або вярнуліся дахаты і былі арыштаваны, або бадзяліся па лясах ці пад чужым імем сталі фурманамі, лёкаямі і іншымі службоўцамі Так скончылася паусганне, якое працягвалася ў Мінскім ваяводстве чатыры месяцы. Ахінула яно пакрывалам жалобы амаль усе шляхецкія дамы, бо не было сям'і, якая не аплаквала б хоць аднаго з сваіх членаў, што загінуў у паўстанні, быў пасаджаны ў турму, пакутаваў сярод ільдоў Сібіры ці ў капальнях Урала.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13