З крывавых дзён

Дзесятага мая, а другой гадзіне па паўдні, у двух кіламетрах ад вёскі Юравічы распачалася бітва, якая цягнулася да сямі гадзін вечара. Каля дарогі, што ідзе праз яловы лес з Юравіч да Мікуліч, пад прыкрыццем лесу паўкругам пастроіўся партызанскі атрад Калі разведка данесла генералу Забалоцкаму, што паўстанцы стаяць лагерам пад Юравічамі, ён выслаў чатыры батальёны пяхоты і чатыры сотні казакаў па дарозе, што вяла з Юравіч да Мікуліч. Казакі ішлі паперадзе і пры першым залпе кінуліся назад, пакінуўшы больш дзесяці забітых на полі бою, пяхота ж вагалася, ці ісці ў глыбіню лесу Тады адзін з афіцэраў, стаўшы наперадзе атрада, павёў яго ў атаку. Той афіцэр першы ўпаў ад кулі, а за ім амаль ці не ўвесь атрад. А хто застаўся, кінуўся назад. Тады ў бой уступіла большая колькасць салдат. Завязаўся крывавы бой, і паўстанцы вымушаны былі адступіць. Раненых і забітых з боку паўстанцаў было дваццаць чатыры, у праціўніка знішчаны амаль дзве роты. Свентарэцкі пасля гэтай бітвы перадаў камандаванне групай у рукі Ляскоўскага, а сам, пераапрануўшыся ў яўрэйскае адзенне, на фурманцы ад'ехаў у Мінск, а адтуль за мяжу. За яго галаву ўлады абяцапі пяць тысяч таму, хто яго зловіць. Само яго прозвішча такі вялікі наганяла на іх страх, што, калі аднойчы атрад казакаў прыбыў у маёнтак Іванаўскі па авёс для коней і аканом паклікаў рахункавода Свентарэцкага, казакі, пачуўшы гэтае імя, як мага паўскаквалі на коней і ўцяклі...

Імкнучыся ўшчэнт знішчыць групу Свентарэцкага і пазбавіць яе надзеі хоць дзе-небудзь схавацца, улады выкарыстоўвалі самыя разнастайныя сродкі. Напрыклад, загадвалі сялянам высякаць у лясах так званыя прасекі, гэта значыць дарогі па прамой лініі шырынёю на дваццаць метраў Ссечаныя дрэвы адразу ж вывозілі за межы лесу, каб аблегчыць рух войску. У гушчарах каля дарог абсякаліся галіны, якія раслі нізка, каб ніводзін паўстанцкі ўцякач не мог схавацца ад вачэй сваіх праследнікаў. Ад таго, што лясы заставаліся адзіным сховам для партызанаў, іх пачалі падпальваць у розных месцах, каб, як гаварылі, выкурыць з іх палякаў. Палаючыя лясы ўяўлялі сабою прыгожы малюнак. Цэлыя ваколіцы ўсцілаліся такім густым дымам, што нават сонца, пранікаючы праз яго тоўшчу, здавалася, набірае чырвоныя колеры,

Незалежна ад перашкод якія ставіліся царскім войскам на кожным кроку, Ляскоўскі, маючы давераны яму атрад партызанаў, удала абмінаў пятнаццаць тысяч салдат і казакаў і здолеў правесці яго без аніякай сустрэчы з небяспекаю. Калі партызаны назаўтра пасля юравіцкай бітвы, блукаючы па лесе, здаралася, блудзілі ў зарасніках, Ляскоўскі загадаў усім несці ў руках запаленыя стэарьшавыя свечкі, каб прасцей адзін аднаго маглі бачыць. Гэтая працэсія людзей з запаленымі свечкамі, якая цягнулася на фоне цёмнага бору, утварала дзіўна арыгінальны, дантаўскі амаль вобраз. Толькі не было каму дзівіцца, бо ўсіх вярэдзіла адзіная думка пра нядаўні бой і пра тое, як быць далей.

Праз колькі дзён паўстанцы выйшлі на дарогу паміж Ігуменам і вёскаю Дамавіцак і тут затрымалі генерала Грунта з суправаджальным эскортам казакаў. Генерал, прыведзены ў паўстанцкі лагер, мусіў прысягнуць, што ніколі супраць іх ваяваць не будзе. Пасля гэтага яго адпусцілі. I сапраўды, слова ён стрымаў, бо адразу ж падаў у адстаўку і выехаў на сваю радзіму

Тым часам на Ляскоўскага і яго атрад рабіліся сапраўдныя аблавы. Салдаты, адкрыўшы месца, дзе ён хаваўся, акружалі яго і, сціскаючы паступова ланцуг, перакрывалі шлях да ўцскаў. Аднак Ляскоўскі ўмеў так удала выкруціцца і пакінуць небяспечнае месца, што ўсе намаганні ворагаў загнаць яго з атрадам у расстаўленыя пасткі зводзіліся на нішто. Намаганні гэтыя рабіліся ўсё больш старанна, бо ўлады былі перакананы, што групай яшчэ камандуе Свентарэцкі. Мужыкі, бачачы, як неэнергічны камандзір змог столькі разоў пазбегнуць засады, свята верылі, што ў гэтым памагае нейкая пячыстая сіпа.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13