З крывавых дзён

Вяртаючыся да прадмета, ад якога я адхіліўся на хвіліну, каб даць уяўленне пра тагачасныя стасункі, якія ўскладнялі становішча паўстанцкіх рэштак, я павінен успомніць пра лес, што напаткаў камандзіраў групы пад Пятровічамі. Менавіта Вярбіцкі трапіў у палон і, паколаты штыхамі і казацкімі пікамі, быў адвезены ў Мінск, дзе на трэці дзень у турэмным шпіталі скончыў жыццё ў невыносных пакутах Канапацкі ж, галодны і халодны, хаваўся на працягу ўсяго года ў лесе, названым Чорным Востравам. Нс могучы трымацца далей, добраахвотна вярнуўся ў Мінск, гатовы да ўсяго, што яго напаткае. Сястра яго была настаўніцай у генерала Пузанава, заступніцтва якога паменшыла пакаранне Канапацкаму да ссылкі ў Цюмень. Праз колькі гадоў яму было дазволена вярнуцца ў Мінск Туг палякі пастараліся энайсці для яго месца аканома ў Таварыстве дабрачыннасці, дзе ён заставаў сядаскону.

На сумежжы Магілёўскай і Мінскай губерняў пад той жа самы час утварылася другая група пад камандаваннем Анцыпы і Сніткі. Пераправіўшыся на паромах праз Бярэзіну у мястэчку пад той жа назван, яна падалася ў Юравіцкія лясы. Але ей шчасліва не вялося, таму што была высачана атрадам царскіх войск і разбіта ўшчэнт каля вёскі Марціянаўка. Снітка загінуў на месцы, Анцыпа жтрапіўу палон. Яго адвезлі ў Магілёў, дзе ён і быў расстраляны.

 

IV

Юравгчы. Свентарэцкі. Ляскоўскі. Сумны выпадах, на пагитовай стпанцыіўЛядах. Забалоцкі. Бітпва пад Юравічамі. Варварства nana. Прасекі і паленые лясоў. Ляскоўскг прыводзіць групу. Узяццеў полон генерала Грунта. Палітьсчная камісія.

У Ігуменскім павеце, даўнейшым Мінскім ваяводстве, на дваццатай вярсце ад мястэчка Ігумена ляжыць веска Юравічы. За гэтай вёскай цягнуцца вялікія яловыя лясы, поўныя дзікіх звяроў і птушак У гэтых лясах была галоўная пазіцыя партызан Мінскага ваяводства. Іэта быў зборны пункт, да якога з усіх бакоў павінны былі сыходзіцца дробныя групы і там арганізоўвацца, каб у баявым парадку выступіць на абарону айчыны. З.усіх ваколіц ваяводства сабралася болей за дзевяцьсот добра ўзброеных воінаў. Камандзірам над імі Нацыянальны камітэт паставіў Баляслава Свентарэцкага. Яшчэ ў першай палове мая, адвёзшы жонку і дзіця ў Парыж, ён вярнуўся ў родную вёску Багушэвічы, сабраў у сябе сялян і дробную шляхту, прачытаў ім маніфест Нацыянальнага камітэта пра дзейснае выступленне супраць царизму. У гэтым маніфесце было, між іншым, сказана пра вызваленне сялян і надзяленне іх зямлёй у выпадку, калі яны захочуць прыняць удзел у паўетанні. Мужыкі спакойна выслухалі адозву Нацыянальнага камітэта, алс, будучы папярэджаныя папамі і царскімі чыноўнікамі, засталіся абыякавыя. Шляхта ж з запалам узялася за зброю. У гэты самы час прыбыло некалькі афіцэраў з Пецярбурга, навучаных ваеннай справе, каб кіраваць паўстаннем, прычым не абышлося без трагічнага сутыкнення. Адзін з афіцэраў, што вёз патрыятычныя пракламацыі, чакаў з канём на станцыі ў Лядах, непадалску ад Ігумсна. У гэты ж час над'ехаў у вайсковым мундзіры Станіслаў Ляскоўскі, афіцэр генеральнага штаба, арганізатар юравіцкай групы. Думаючы, што гэта пагоня, той афіцэр з Пецярбурга спаліў паперы і пакончыў самагубствам.

Баляслаў Свентарэцкі, зачытаўшы адозву Нацыянальнага камітэта, узяўся арганізоўваць групу, якая пачала называцца групай Свентарэцкага. Царскія ўлады са свайго боку таксама пачалі сцягваць войска адусюль: з Мінска, Бабруйска і Барысава сабралі каля пятнаццаці тысяч салдат разам з казакамі...


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13