З крывавых дзён

III

Злучэнне з Вярбщкш. Бітва пад Пятровгчамі. Карапішчавіцкія сяляне. Лёсы Канстацкат іВярбйрсага.Група Аяцьігы іСніткі. Паражзнне пад Маріўянаукай.

Канапацкі ў той жа самы дзень, калі выйшаў з групай з пуцічольскіх лясоу вечарам, на заходзе сонца, сустрэўся з Вярбіцкім пад вёскаю ГІятровічы. Аб'яднаныя сілы мелі каля ста трыццаці адважных і добра ўзброеных чалавек На ноч умовіліся выбраць бяспечнае месца і быць напагатове, бо салдаты сачылі за кожным крокам Вярбіцкага і маглі нечакана напасці. Група спынілася непадалёку ад Пятровіч на пагорку, зарослым лесам і акружаным вакол балотамі. Месца здавалася бяспечным, але не абышлося без трагічнай бітвы. Вайскоўцы пранюхалі прысутнасць паўстанцаў і пастанавілі ўдарыць па іх пераўзыходзячымі сіламі. Ноч прайшла спакойна. На варту было пастаўлена болып дзесяці партызанаў, а дзеля большай надзейнасці пасты змяняліся праз кожную гадзіну.

Назаўтра на ўзыходзе сонца партызанскі пікет заўважыў набліжэнне казакаў і батальёна салдат у баявой гатоўнасці. Забілі трывогу. Паўстанцы падрыхтаваліся да бою, пастроіўшыся ў карэ, і вельмі спакойна, калі вораг наблізіўся, адкрылі агонь. Засвистал! кулі, казацюя коні павярнулі назад, у вайсковых парадках адбылося замяшанне. Але праз некалькі хвілін салдаты прыйшлі ў сябе, пастроіліся ў баявыя парадкі, і завязалася бітва. Некалькі нашьгх было ранена, бой станавіўся ўсё больш зацяты, напружаны з абодвух бакоў і цягнуўся тры гадзіны. Камандзіры стараліся вывесці групу. Таму, забраўшы раненых, пачалі памалу ў парадку адступаць, адбіваючы агнём узводаў наступление ўрадавага войска. Бачачы гэта, салдацкі ар'ергард абышоў партызанаў з тылу, чаго камандзіры не чакалі. У гэтым іх віна была немалая. Група, акружаная ворагам, вымушана была рассыпацца. Многіх узялі ў палон, адзінкі здолелі прарвацца праз салдацкія рады і схавацца ў бліжэйшых лясах. Такая неасцярожнасць і нядбайства камандзіраў прывялі да нсзваротных страт. Са ста трыццаці паўстанцаў ледзь дзевяноста засталося. 3 іх не ўсс дайшлі да галоўнага лагера, бо мужыкі і каэакі даганялі іх па дарозе і пералавілі вельмі шмат.

Рэшткі фупы, прабіраючыся праз глыбокія лясы, дабраліся да галоўнага камандзіра. Некаторыя ж з адбітай ахвотай, напалоханыя зведанай няўдачай, наважылі вярнуцца ў Мінск. туг іх праследвала няшчасце. Сяляне, што вартавалі масты ў вёсцы Каралішчавічы, некаторых схапілі, сярод іх Фларыяна Міладоўскага, і адвезлі ўладам. Праз колысі дзен адзін з мінскіх ксяндзоў, канонік Казакевіч, прыехаў у Каралішчавіцкі касцёл і звярнуўся да парафіян з выдатнай казанню, у якой гарачымі, натхнёнымі словамі папракнуў людзей у здрадзе, назваўшы тых, хто меў да яе дачыненне, юдамі, якія за грошы не вагаючыся прадаюць ворагу братнюю кроў. У касцёле пачаўся плач і лямант, але гэта было запозненае шкадаванне, якое не магло выправіць лес няшчаснай паствы. Адважнага ксяндза ўлады пакаралі высылкай у кляштар пры касцёле ўсіх святых у Вільні, дзе ён застаўся аж да смерці...

Не хочучы ідэалізаваць факты, я мушу тут дадаць, што колькасць асоб, выдаваных у рукі ўлад, проста зменшылася, калі паменшала за гэта ўзнагарода. Урад, а дакладней самаўладны Мураўёў-вешальнік, назначыўза кожнага ддстаўленага паўстанца напачатку пяць рублёў, а затым тры рублі і ўрэшце знізіў аплату да сумы ў два польскія злоты. Таму спярша кінуліся на такі лёгкі шлях даходу і хапання па дарогах, нават па хатах, усякага, хто здаваўся падазроным, хоць на гэтае падозранне не было ніякіх падстаў. Здарылася нават такое, што, не ведаючы, з кім маюць справу, мужыкі ў Магілёўскай губерні злавілі на дарозе князя Крапоткіна, які вяртаўся дамоў і даставілі яго губернатару.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13