Роднай старонцы

Ты параскінулась лесам, балотамі,

Выдмай пясчанай, неураджайнаю,

Маці-зямліца, і умалотамі

Хлеба нам мерку не даш звычайную.

А сын твой, беднаю адзет еярмягаю,

3 лыка пляцёныя лапці абуўшы,

Едзе драбінамі ці калымагаю,

Конем, што цягае, як бы заснуўшы...

Усё ў табе бедна. Часта заплача

Мужык араты дзеля злой долі,

Цяжка працуючы. ён жа, аднача,

3 табой расстацца не жджэ ніколі.

I неприглядную хату з пажыткамі,

I поле скупое, выган без пашы

Мы, апрануушыся старымі світкамі,

Любім і цэнім — бо яны нашы.

Дасць Бог крывавым потам аратаму

Здабрыць пясчану зямліцу здарыцца,

Быць добра сытаму, хоць не багатаму,

А дзеля празніка чарка нам зварыцца.

Сонца навукі скрозь хмары цсмныя

Прагляне ясна над нашай ніваю,

I будуць жыці дзеткі патомныя

Добраю доляй — доляй шчасліваю!..