Пэўна ў сэрцы ёсць хвароба

Пэўна ў сэрцы ёсць хвароба,

Бо яму не даспадобы

Ўсё з чужыны; хоць і б'ецца.

За раскошай не памкнецца!

Слабасць гэтая нікога

Не адпусціць у век-векі.

Тут лячэнне — не ўспамога,

I не зроблены шчэ лекі.