I як строй дамоў сталічных бачу

I як строй дамоў сталічных

Бачу ў пышных я убраннях,

Дзе дагнана ўсё дазвання,

То хвалю задуму, воблік,

Ўзлёт мастацтва, шык будоўлі,-

Але сам у думках звычных

Ля ліцвінскай хаты простай,

Што ўсміхаецца праз вёрсты,

Бы здалёк сардэчна кажа:

«Мо зайшлі б, як воля ваша».

Бы гаворыць вам выразна:

«Тут спаткаюць вас прыязна».

Нібы блізй вы ці свой ёй.

«Тут лагодай супакояць

Сэрца даўнішнія раны.

Легка стане нечакана».

Недаверу анізвання!..

Чалавек туды загляне.