Серэнада

Ноч пануе, зор мільёны

Зіхацяць увышыні.

Горад сціх, даўно уснёны,

Не гараць яго агні.

У акно глянь, дарагая!

Адгані спрасонак свой!

Бо тут з песняю чакае

I з каханнем любы твой.

Глянь, як зорачка міргае,

Вабным бліскае агнём!

Выйдзі! Вусны, дарагая,

Ў пацалунку мы зліём!