Браце мой і таварыш!

Браце мой і таварыш!

Шчырым гэтакім званием

Зваць хачу цябе сёння, хоць і ведаю мала

Выбач, што перасгаў велічаць цябе панам,

Довад маю належны — пачуццё" падказала.

Я цябе паважаю, а люблю яшчэ болей.

У сябры далучаю і таму мімаволі

Не магу памірыцца з недарэчным тым фактам

Называць цябе панам, калі хочацца братам!

Ў час, калі ад Дзвіны і Дняпра й за Карпаты —

Па ўсёй чыста няшчаснай, у жальбах краіне

Сэрца нашае вораг шматае на шматы,

Усё трушчыць на друз, правіць баль на руіне;

Ўчас, працяты брыдоццем купецкай аблуды,

Што гняцс нас не менш, як найгоршае гора,

Калі слава слыве медзяка сярод люду,

Ідэал для натоўпу — выгодна з афёраў;

Калі слова, разец і гармонія тонаў

У ярмо да сягонняшніх мэтраў папалі,

Служаць нізкай уцесе; калі спустошаны

Край чароўны растоптан, дзе ёсць ідэалы,—

Ты, брат, грудзі свае маладыя падставіў

Супраць плыні магутнай такой незвычайна;

Каб за хвалямі моды не плыць у няславе,

Даць адпор модзе той робіш спробы адчайна.

То змагаймася! Я аніяк не паверу

Што Ўсявышні сказаў пры высокай нагодзе,

Нібы ў Дантавым пекле наклеіў на дзверы:

«Назаўсёды надзею пакінь, хто сюды уваходзе!»

Промень праўды, святла, дабрыні й прыгажосці,

Абавязан расплавщь зімы панаванне.

Хай свет новы пабачаць калісьці і хтосьці,

Хай не мы. Мы выходзім змагацца за ранне.