Раскоша натхнення

0  песня мая ты, простая песня!

Дзіця роднай вёскі з-над берага Нёмна,

Калі ты са мною, аточыць балесна

Радасць таемная, сум задумёны.

Сыдзе агонь на душу і цела,

Стануць пачуцці, як жар раздзьмуханы,

А думкі так скора, як пругкія стрэлы,

Адна за адною лятуць несціхана.

I гэтых пачуццяў і думак навалу

Нат сівер чужы замарозіць не можа

Рвуся да пекнасці, да ідэалу

Агніста люблю ўсё людское, о Божа!

Люблю цябе, край мой, радзіма,

Лясныя пагоркі і луг зялёны,

Хвалі, што Неман у гневе уздыме,

Зоркі ў небе распрамянёным.

Люблю вас, ціхія сосны пагосту,

Крыж пры дарозе стары, пахілы,

Дары у ахвярнях з аздобай простай.

Люблю цябе, люд мой, убогі браце,

I думкі твае, невясёлыя мары,

Мне дорагі хмурныя вашы пастаці

3 глыбокай барознай трывог на твары...