Восень

Апусцелі вокал нівы,

Тут і там ралля чарнее.

Над іржьшічам праразлівы

Вецер з захаду ўсё вее,

Наганяе смутак, слёзы,

Кажа, што зіма вось будзе.

Ветру ўторыць плач бярозаў

Што стаяць гурбой на фудзе.

Падаткнуушы світкі крыссе,

Мужычок арэ свой ржзўнік:

«Гзй, валочкі, варушыся!..»

Блісне лемех неспадзеўна.

Надта ўвішны пры рабоце,

Як спявак, што песняў поўны,

Ля яго сівец у лёце

Свішча, шчасны, невымоўна.

Па-над лесам клічам шчырым

Жураўлі прасторы будзяць.

Адлятаюць птушкі ў вырай,

Добрай долі зычаць людзям.

Лес напоўнен шумам, крыкам,

Паляўнічы рог: «Шукайце!» —

Зазывае. Дружна, з гікам

Ганчакі бяруць след зайца.