Пане Аляксандар!

Пане Аляксандар! 3 нашай вось умовай

Прыляцеў мне ў голаў бляск ідэі новай.

Ці прыдасца заутра? Памяркуй цвяроза,

Дай рашучы бой маім памылкам розным,

Іх, напэўна, многа; дык стрымай паўстанне

Музы неслухмянай і пачні чытанне

На вялікі жаль кампаніі суровай,

Што збярэцца заўтра ў пані Ландановай.

А як згледзіш, пане, што нуду напуста

Наганяць няварта, можа, гэткім глупствам,

То прашу пакорліва я ў тым выпадку

Вынесі прысуд свой, знішч яго нагладка.