Вясна

Кажуць людзі: «Вясна!» — піша так каляндар.

Хто ж пазнае яе? — калі сыпле ўсё снег.

Дарма ладзіў саху на той час гаспадар,

Дый і бусел да нас прыляцеў як на смех.

Жураўлі ўжо лятуць з крыкам звонюм — ключом,

Кінуў вырай кулік, чайка негдзе скігліць,

А ўсё север як дуў, дзьме па полю па том,

Гул па лесе ідзе: «Яшчэ летку — не быць!»

Ой ты, доля мая! — так, як гэга вясна.

Да мяне ты не йдзеш,— хоць даўно бы пара!

3 горкай чаркі як піў, так і п'ю я да дна,

I не свеціць яшчэ у пацёмках зара.

Абзавіся! — гдзе ты? - за табой я пайду

На край света шукаць! — на якой ты мяжы?..

Адзавісь, зашчабеч салавейкай ў саду! —

Яснай зоркай ўзгляні! — Гдзе ты, доля,— скажы!.