Май

Між ясных дзён, маёвых дзён

Як дзіўна ў лесе!

Былыя хвілі шчасціць сон,

У сэрцы песня.

Гамоніць радасна гушчар,

Любоўю поўны,

I мысль імкне да светлых мар,

Да ўцех чароўных.

3 павевам ветру гімн жальбы

Здалёк нясецца.

А боль аціх, ачах нібы,

Пакінуў сэрца.

Спявае гай, дзівосны гай:

Зімы не стала.

Ў душы маёй хвілёвы май,

Хоць шчасця мала.