Мароз

У цемры, што полюс паўночны акрыла

На доўгі перыяд зімовы,

Гiгант абудзіўся: «Цяпер мая сіла

Пашырыць свае заваёвы».

I разам рвануўся ён з сіверам-другам,

Пабеглі з ім снежныя буры,

Зямля, дзе ступаў, пакрывалася пухам,

У плачы зласнелі віхуры.

Мінаўу паходзе палацы багатых

I постаці ў цёплым адзенні,

Скіроўваў ён сілы да беднае хаты,

Дзе зніклі на заўтра надзеі.

Ад птушкі, што упала, скалеўшы, з галіны,

Да дзетак, ў калысцы замёрзлых,

Бяруцца з жыцця аж занадта даніны

I шчодрыя лішкі са слёзаў.