Сцёпка перад навальнiцай

Узнеб'е поўдня шле нам перагрэвы,

Ляноты вецер часам ледзь дыхне,

У зеляніне сціхлі птушак спевы,

I рыбкі дзесь схаваліся на дне.

У цень густы ідзе на схоўжывёла,

Сляпень за сю прагны ўслед ляціць,

Жалейка фае ў лесе невясёла,

Лятае, кружыць каня, просіць: *Піць!»

іУдуць у працавітым хоры пчолы,

I матылі трымцяць над лугам скрозь,

Ды вяне кветка, голаў хіліць долу,

I ў хмараў просіць спачувальных слёз.

Сон абцяжарыў нашыя павекі,

I думка болей не імкнецца ўдаль,

Спіць цэлы свет, паверхняй гладкай рэкі

У сне зіхцяць, нібыта гартам сталь.

Але прыцьміўся сонца бляск паволі,

Да нас нясецца вецер звестуном,

Узняўшы пыл пясчаны ў блізкім полі,

I ўжо чуваць за лесам моцны гром.