Вясна

3 вясновым дыханием ажылы

Свет разнамаісціцца хмуры,

Збудзіліся сэрцы і сілы,

Ачнуліся грудзі для буры.

Усё маладое душою,

Амытае радасным раннем,

Спяшае да росту, да бою

3 бадзёрым вясновым дыханием.

Усё, што чакае збавення,

Грыміць ланцугамі з адхланнем,

Парваць хоча мулкія звенні

3 жывучым вясновым дыханием.