Голас натоўпу

О лірнік, замоўкні, твой спеў недарэчы!

Свой струмант закінь у аблудзе,

Глядзяць сёння дужа цвяроза на рэчы,

Болыц марных спадманаў не будзе!

Дарэмна напружваеш дух як змагар ты,

Бо сэрцы не зродніш, натхнёны,

Свет песенькі гоніць з усмешкай пагарды,

А лічыць прыбыткі і плёны.

Замоўкні ці з песняй інакшай нанова

На новыя выйдзі прасторы,

3 грамадскім жыццём паяднай свае слова,

Дай новыя клопаты, узоры,—

Ты сілаю думкі пануй над панамі,

Што свет скаланаюць пафозай,

А гэтыя рыфмы, цэзуры, між намі,

Навошта — пішы лепей прозай!

Далъбогжа, хто вершы сягоння чытае?..

Прыхільнікаў гола наўкола.

От, хіба кабета нервовая тая,

Што прагне спагады анёла.

Не цягаешся голасам быць у пустыні,

Няварта з памкненнем зацятым

Хадзіць ля ўтравелай парнаскай святыні,

Натхнення няма і жыцця там.

Час вольны ад працы у кожнага права

Правесці ў забавы ў палоне,

На бледныя вершы яго нецікава

Ніхто не патраціць сягоння.