Рунь

Месячык блакітам

Праплывае, стыне,

Шнур кусціцца жытам

Сцішана ў даліне.

I калыша збожжа

Вецер, нібы хваля,

I, здаецца, гожа

Збожжа сябе хваліць:

«Вырасла з зямліцы,

3 маткі глебы ворнай

Коласам маліцца,

Жыць красою зорнай.

I мая спагада

Ходзіць над лясамі —

Хмарка шчыра рада

Напаіць слязамі.

Сонца мне за голас

Золатам занлоціць —

Перш зяленіць колас,

А пасля залоціць.

Колас закрасуе,

Встрык не гуляе,

Цэяы дзень працуе,

Кветкі апьшяе.

Гляне плен бататы

Смела і вясёла,

Зерні-вачаняты

Схіляць колас долу».