Калыханка

Спі, малы сакол,

Свет увесь заціх,

Лічыць хай анёл

Бег хвілін тваіх.

Ночка на парог,

Ззяе зорак рой.

Спі!.. хай моцны

Бог Сон бароніць твой!

Напльтае змрок,

Цішу свету шле...

Ды матулін зрок

Бачыць і ў імгле.

Матчьша далонь

Гладзіць цёплы лён.

Cni ціхутка ў скронь

Дыхае твой сон.

Спі!.. Засні!.. мае каханне!

Заутра ясна сонца ўстане,

Зноу на ніву і на поле

Паляціш ты, мой саколе.

Птушкі там жывуць сям'ёю.

Cпi... дзіцятка залатое!

Cni, малы сынок,

Прыйдзе сон яшчэ!

Золатам уток

Нітка чараў тчэ.

Светлы век міне,

Не прысняцца сны,

У жыцця млыне

Змелеш шмат маны.

Маладосць мільгне,

Сцісне золлю свет

У чароўным сне

Выбуялы цвет!

Спі!.. жыццёвы гнеў

Знішчыць мар загон.

Хай жа матчын спеў

Лашчыць светлы сон.