Да паэта

Будзі ганарыстасць,

Хай песні ўрачыстасць

Заб'ецца. Жывая

Хай думка ўзлятас

Ў край свету, ў абшары,

Дзе выраслі мары,

Дзе ў цвеце аблуда,

Дзе здзіўлена цуда,

Дзе ў сэрцы сірочым

Снам сніцца прарочым,-

Суціш у спатолі

Грамадскія болі!

Хай будзе, як свята,

Спагада да брата.

У сэрцы ў няспынку

Кінь думкі іскрьшку,

Раздзьмухай не ў злосці

Жар вечнай мілосці!

Хай нервы, як струны,

Дрыжаць над палямі,

А словы фартуны

Хай б'юць перунамі —

I ў цішы, і ў гудзе

На поўныя грудзі

Любі ўсё ў Айчыне

I кветку ў даліне,

I поле, і збожжа,

Пагоркаў падножжа,

Гаі, лесасекі, Азёры і рэй,

Любі і паслухай

Сны, што не заснулі,

Ва ўлонні матулі

Спавітыя скрухай!

Будзь сэрцам сагрэты

Пачуццем кабеты,

I сэрцам ахвочы

Глядзі ёй у Вочы:

Там шчасце, там болі,

Там ружа, што коле;

Ў іх смак палыновы,

Гаючыя росы,

I савана сховы,

I — насцеж нябёсы!