Заходзiць сонца за горы

Заходзіць сонца за горы,

Паклалісь цені па лесе;

Вяршына старой аборы

Пазалацілась на стрэсе.

Вось вецер цёплы ад рэчкі

Нясе пах з лесу жывіцы

I польных кветкаў, і фэчкі,

I мурматанне крыніцы.

Як ціха! Там, у патока,

Кулік часамі засвішча;

Толькі здалёка, здалёка

Шуміць з карчомкі ігрышча.

Знаць там гуляюць і рады,

Знаць весяляцца багата,

Гугараць старцы грамады

I скачуць хлопцы, дзяўчата.

Чаму ж па лесе, па полю,

Як воўк, адзін я заўсюды?

I плачу ціха на долю,

Поўны і смутку і нуды?

Чы не такі я, як людзі?..

Чаму ж грамады дзічуся?..

Дзеля багацтва — старому

Усе твае красы дзявочы!..

Дзеля худобы — з сарому

Не кажу людзям я вочы!..

Тольга" між хвоі, бярозы

Бягуць па лесе у сваты

Мой голас смутны І слёзы:

Гануся, зорка мая ты!

«Эрато» - Эротическая поэзия наших современников. На сайте размещена галерея эротической живописи. Здесь же вы найдете библиотеку электронных книг в популярных форматах.