Восень

Рэзкі, сіверны, імклівы

Дзьме вятрыска па-над нівай, яя

Гоніць воблакаў ён зграі,

Ў хмару цёмную збірае.

Зжоўкла лісце дзікай грушы,

I бярозка ўбор цярушыць.

Лісцем яркім, лета дзецьмі,

Расшпурляўся моцна вецер.

Падкасаў крыссё араты,

За валамі йдзе упарта,

Узнімае роўна скібы,

Хваль рачных чароды нібы.

Між палёў далёкіх, блізкіх

Часам лемех плуга блісне,

Вараннё з кірункаў розньгх

Налятае на барозны.

Недзе з далечы пахмурай

Чутны птушак крык пануры:

Чарадой ляцяць у высях,

Да цяпла ўсе падаліся.

Каб не знаць зімы халоднай

Пакідаюць край свой родны

I шнурамі праз туманы

Іх прастуюць караваны.

Там, дзе жыта ўжо рунее,

Збораў будучых надзея.

Стуль і радасць або клопат

Да сяўца прыходзяць потым.

На палі свае, за гумны,

Пазірае ён задумна:

«Хай глядзідь на лес вясною

I расце жытцо сцяною!

Хай яго ўпару дождж росіць,

Ветрык цёплы подых носіць,

Хай пад сонечнай апекай

Стане роўным з чалавекам!»

Эй, зямля мая, зямліца!

Эй ты, кволая травіца!

Быт людзей табой сагрэты,

Праз цябе мужык наеты,

Сіл адцадзена без ліку

Гэткай дробнай і вялікай!

Дык мацуйся ў родным полі,

Хай аратых цешыць доля!

Будзе ў шчодрай хай аплаце

Пот сялян, цяжкая праца!